Падбельля

From Wikipedia, the free encyclopedia

Падбельля
Remove ads

Падбе́льля (па-польску: Podbiele, па-падляску: Pudbiếle[1]) — прысёлак вёскі Дубяжын ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.

Хуткія факты

Ля вёскі працякае рака Белая.

Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Ільлі на месцы). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Божай Міласэрнасьці ў Бельску-Падляскім[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя

Thumb
Руіны капліцы-пахавальні Жалтухінаў

У сваіх вытоках вёска называлася Падбельск (ад суседзтва з Бельскам). Вядома, што ў 1594 г. была прыватнай уласнасьцю Рыгора Ваганоўскага. Апошнімі ўладальнікамі Падбельля былі расейцы Жалтухіны, па якіх у вёсцы асталася зруйнаваная капліца-пахавальня. Сёньняшняя царква была пабудаваная ў 1876 годзе на новым месцы (ранейшая знаходзілася побач зь сядзібай маёнтку Падбельля). У міжваенны пэрыяд Падбельля прыналежала да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 54 жыхароў (21 каталікоў, 29 праваслаўных ды 4 габрэяў, католікі і габрэі былі запісаныя палякамі, праваслаўныя беларусамі)[3]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Падбельля было далучанае да гміны Бельск-Падляскі.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads