Падгорацкі замак
палац у Падгорцах (Украіна) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падго́рацкі замак (па-ўкраінску: Підгорецький замок) — добра захаваўшыся рэнэсансны палац, аточаны абарончымі збудаваньнямі. Знаходзіцца на ўсходзе Львоўскай вобласьці у в. Падгорцы. Разам з Алескім і Золачэўскім замкамі стварае «Залатую падкову Ўкраіны». Тут здымаліся эпізоды савецкіх фільмаў «д’Артаньян і тры мушкетэры» і «Дзікае паляваньне караля Стаха». За часамі СССР у замку знаходзіўся дыспансэр для хворых на сухоты.
Замак | |
Падгорацкі замак Підгорецький замок | |
![]() Падгорацкі замак. Сучасны стан. | |
Краіна | Украіна |
Львоўская вобласьць | Падгорцы, Золачаўскі раён |
Каардынаты | 49°56′35″ пн. ш. 24°59′00″ у. д. |
Тып будынка | замак |
Архітэктурны стыль | Рэнэсанс |
Аўтар праекту | Гіём Левасэр дэ Баплян, Андрэа дэль Аква |
Заснавальнік | Станіслаў Канецпольскі |
Дата заснаваньня | 1635 |
Будаваньне | 1635—1640 гады |
Статус | Ахоўваецца дзяржавай |
Стан | вядзецца пэрманэнтная рэстаўрацыя |
Падгорацкі замак на мапе Ўкраіны ![]() ![]() Падгорацкі замак | |
![]() |
Замак мае форму квадрату. З усходу, поўдню і захаду замок атачае лінія абарончых збудаваньняў, з глыбокім ірвом і землянымі валамі.
Remove ads
Калекцыя
Нягледзячы на страты ў часы Першай сусьветнай вайны і рэвалюцыі, яшчэ ў 1939 годзе калекцыя замку налічвала 39 панцыраў крылатых гусар і 65 знакамітых гусарскіх пік. Увесь рыштунак адносіўся да XVIII стагодзьдзя і належаў гусарам з роты гетмана Ржэвускага. Цяпер ад калекцыі замку засталіся толькі голыя сьцены, а ўсе экспанаты распыленыя паміж ўкраінскімі, польскімі і расейскімі зборамі[1].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads