Падзявы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Падзявы — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы захад ад Мёраў, за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Падзявы Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр.

Возера
Падзявы
КраінаБеларусь
Плошча0,42 км²
Плошча вадазбору6,28 км²
Максымальная глыбіня2,7 м
Найбольшая даўжыня0,98 км
Найбольшая шырыня0,73 км
Даўжыня берагавой лініі3,08 км
Аб’ём вады0,7 млн м³
Каардынаты55°39′21.58″ пн. ш. 27°24′3.36″ у. д.
Падзявы на мапе Беларусі
Thumb
Падзявы
Падзявы

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Вята. Плошча Падзявоў складае 0,42 км². Найбольшая глыбіня возера — 2,7 м. Даўжыня возера — 0,98 км, найбольшая шырыня — 0,73 км. Даўжыня берагавой лініі — 3,08 км. Аб’ём вады ў возеры складае 0,7 млн м³, плошча вадазбору возера — 6,28 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—12 м, часткова разараныя. На ўсходзе вышыня схілаў складае 3—5 м, знаходзяцца пад хмызьняком. Берагі возера нізкія, таксама знаходзяцца пад хмызьняком, на поўдні — сплавінныя.

Пойма вадаёма мае шырыню да 400 м, забалочаная, парослая хмызьняком.

Дно Падзявоў высланае сапрапэлем; пяшчанае ўздоўж заходніх і ўсходніх берагоў.

Возера цалкам зарастае падводнай расьліннасьцю.

Падзявы злучаныя ручаінай з возерам Набіста.

Remove ads

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads