Набіста

From Wikipedia, the free encyclopedia

Набіста
Remove ads

Набіста — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 13 км на захад ад Мёраў, каля вёскі Перабродзьдзе Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр.

Возера
Набіста
КраінаБеларусь
Плошча3,75 км²
Плошча вадазбору152 км²
Максымальная глыбіня2,8 м
Найбольшая даўжыня4,8 км
Найбольшая шырыня1,11 км
Даўжыня берагавой лініі12,6 км
Вышыня над узроўнем мора136 м[1]
Аб’ём вады4,37 млн м³
Каардынаты55°38′43.75″ пн. ш. 27°25′54.90″ у. д.
Набіста на мапе Беларусі
Thumb
Набіста
Набіста
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Вята. Плошча Набісты складае 3,75 км². Найбольшая глыбіня возера — 2,8 м. Даўжыня возера — 4,8 км, найбольшая шырыня — 1,11 км. Даўжыня берагавой лініі — 12,6 км. Аб’ём вады ў возеры складае 4,37 млн м³, плошча вадазбору возера — 152 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 2—5 м, парослыя хмызьняком. На поўдні і паўднёвым захадзе схілы разараныя.

Берагі возера нізкія, забалочаныя, месцамі — сплавінныя.

Thumb
Возера Набіста. На першым пляне — рака Хараброўка

Дно вадаёма ў прыбярэжнай частцы пяшчанае, месцамі — глеістае, на большых глыбінях — сапрапэлістае.

Возера цалкам зарастае падводнай расьліннасьцю.

Набіста злучанае пратокамі з азёрамі Абстэрна і Падзявы.

Remove ads

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads