Вята
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вя́та — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дзьвіны. Цячэ ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 31 км. Плошча вадазбору 424 км². Выдатак вады ў вусьці 2,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3‰.
На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Вята.
Асноўны прыток — Голчыца (правы)
Remove ads
Агульныя зьвесткі
Выцякае з возера Набісты пад назвай Хараброўка (пасьля вёскі Шчоўны называецца Вятай), на невялікім працягласьці цячэ паўночнай ускраінай гідралягічнага заказьніку Балота Мох. Верхняя плынь ў межах Браслаўскай грады, сярэдняя і ніжняя — на паўночным захадзе Полацкай нізіны. На вадазборы шмат азёраў (агульная плошча 36 км²). Упадае ў Дзьвіну за 1 км ніжэй за вёску Вяту.
Даліна ў верхняй плыні невыразная, у сярэдняй — трапэцападобная, у ніжняй — скрынкападобная. Рэчышча ад вытоку на працягу 14 км каналізаванае[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads