Падольскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падо́льскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Падольцы.
Remove ads
Гісторыя
2 сьнежня 1959 году Некрашунскі сельсавет перайменаваны ў Падольскі ў складзе Астравецкага (з 25 сьнежня 1962 году — Ашмянскага[1], з 6 студзеня 1965 году — Астравецкага[2]) раёну Маладэчанскай (з 20 студзеня 1960 году — Гарадзенскай) вобласьці[3].
11 лістапада 2011 году ліквідаваны хутар Падбор’е[4].
26 лютага 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Барані, Белая Вада, Буйкі, Буцюрмы, Варзяны, Вялікія Сьвіранкі, Гадзілуны, Караняты, Малыя Сьвіранкі, Падольцы, Паляны, Попішкі, Ясень, хутары Барова, Вартачы, Дудка, Замэчак, Ізары, Камянічнік, Лявелішкі, Марцінова, Патока, Радзі, Ройсьцішкі, Таборы — перададзеныя ў склад Кемелішкаўскага сельсавету, які быў перайменаваны ў Рытанскі сельсавет[5].
Remove ads
Населеныя пункты
- 1 студзеня 1986 году — 61[6]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads