Белая Вада
вёска ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бе́лая Вада́[2] — вёска ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Рытанскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У 1553 годзе — сяло ў маёнтку Трокенікі, уласнасьць берасьцейскіх ваяводзічаў Фёдара і Марціна Юр’евічаў Тышкевічаў. У XVII стагодзьдзі вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва ВКЛ. У 1690 г. адносілася да Быстрыцкай парафіі.
У XIX стагодзьдзі Завілейскім павеце Літоўскай, а з 1801 г. — Віленскай губэрні. Прыватная ўласнасьць маёнтку Шайкуны. Належала памешчыку Сволькену. У 1872 г. 29 рэвіскіх душ у Сьвянцянскім павеце Віленскай губэрні. Належала да Падольскай сельскай грамады. У пачатку XX стагодзьдзя 114,13 дзесяціны зямлі ў Аляксандраўскай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні.
З 1922 г. у складзе Польшчы, з 1939 г. — у складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 году ў Жукойніцкім сельсавеце Сьвірскага раёну, Вялейскай, а з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай вобласьці. З 20 студзеня 1960 году — у Гарадзенскай вобласьці ў складзе саўгасу «Падольскі».
Да 26 лютага 2013 году ўваходзіла ў склад ліквідаванага Падольскага сельсавету[3].
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 170 жыхароў і 28 двароў
- XX стагодзьдзе: 1927 год — 190 жыхароў і 36 двароў, 4 дамы-калёніі і 20 жыхароў; 1999 год — 73 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 55 чалавек і 31 двор; 2009 год — 51 чалавек[1]; 2018 год — 28 чалавек і 16 двароў (зь іх 3 — дачныя)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads