Падсады (заказьнік)
рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў сакавіку 1999 году на захадзе Менскага раёну From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Падса́ды» — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў сакавіку 1999 году на захадзе Менскага раёну.
Месьціцца ў Гаранскім сельсавеце на поўнач ад вёскі Падсады. Зьмяшчае каштоўныя для адпачынку прыродныя краявіды з рэдкімі відамі жывёлаў і расьлінаў. Меў узгорысты рэльеф. Лясы былі прасякнутыя мноствам крыніцаў, ручаёў і вісячых балотаў у месцах выкліньваньня грунтавых водаў. Пашырэньне мелі хваёвыя і яловыя (па 34 %), бярозавыя (20 %) і асінавыя (7 %) сярэдне- і высокаўзроставыя лясы з дамешкамі дуба, клёна, і ліпы. Сустракалася мноства лекавых, харчовых і кветкава-дэкаратыўных расьлінаў, у тым ліку такія занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі, як баранец, гібрыдны белакапытнік, шыракалісты званочак, горны купальнік, эўрапейская пярэсна, сьмярдзюх і кучаравы спарасіс. Жывёльны сьвет налічваў 17 відаў сысуноў і 82 віды птушак, сярод якіх былі занесеныя ў Чырвоную кнігу чорны бусел, зялёны дзяцел, зімародак і пустальга[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads