Палата
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палата́ — рака ў Беларусі і Расеі, правы прыток ракі Дзьвіны. Цячэ ў Пскоўскай вобласьці і Полацкім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 93 км (на тэрыторыі Беларусі 86 км). Плошча вадазбору 651 км² (у Беларусі больш за 470 км²). Выдатак вады ў вусьці 4,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.
Remove ads
Remove ads
Асноўныя прытокі
- Правыя: Лютая, Страдань
- Левыя: Тросьніца, Чартоўка
На рацэ
- Места: Полацак
- Помнік архітэктуры: Сафійскі сабор у Полацку
Агульныя зьвесткі
Выцякае з возера Колпіна за 1,4 км на паўночны ўсход ад вёскі Колпіна Невельскага раёну (у межах Гарадоцкага ўзвышша), цячэ праз возера Неклач (Расея), Полацкай нізінай (у вярхоўі празь лясныя масівы) і возера Ізмак. Вусьце ў межах места Полацку.
Даліна трапэцападобная, шырынёй 100—400 м. Абалона двухбаковая, у нізоўі чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае (шырыня 150—300 м). Рэчышча моцназьвілістае, на асобных дзялянках у верхняй і сярэдняй плыні на працягу 14,2 км каналізаванае: шырыня яго 5—10 м, ніжэй за ўток ракі Лютай месцамі да 30 м.
Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 4 м, найбольшая 5 м (1931 год). Замярзае ў 1-й дэкадзе сьнежня, крыгалом у пачатку красавіка. Веснавы ледаход 4 дні[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads