Палацава-паркавы комплекс Лапацінскіх (Лявонпаль)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Палацава-паркавы комплекс Лапацінскіх (Лявонпаль)
Remove ads

Палацава-паркавы комплекс Лапацінскіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII ст. у Лявонпалі. Знаходзіцца на заходняй ускраіне колішняга мястэчка, на левым беразе Дзьвіны. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палацава-паркавы комплекс Лапацінскіх
Thumb
Палац Лапацінскіх
КраінаБеларусь
ВёскаЛявонпаль
Каардынаты55°47′59.98″ пн. ш. 27°46′48.38″ у. д.
КанфэсіяКаталіцкая царква
ЭпархіяВіцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльбарока
Аўтар праектуАбрахам Антоні Гену[d] і Тамаш Жаброўскі
ЗаснавальнікМікалай Тадэвуш Лапацінскі
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Палацава-паркавы комплекс Лапацінскіх на мапе Беларусі
Thumb
Палацава-паркавы комплекс Лапацінскіх
Палацава-паркавы комплекс Лапацінскіх
Палацава-паркавы комплекс Лапацінскіх на Вікісховішчы

Комплекс складаецца з палаца, парку, жылых і гаспадарчых пабудоваў. Уязная брама не захавалася. У наш час у палацы дзейнічае касьцёл.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Праект рэканструкцыі палаца пад касьцёл, 1920-я гг.

Вялікае Княства Літоўскае

Сядзібу збудавалі ў 1750 годзе на заказ ваяводы берасьцейскага Мікалая Тадэвуша Лапацінскага. Архітэктар — Абрагам Антоні Гену (магчыма, Тамаш Жаброўскі).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У пачатку XIX ст. да сядзібы збудавалі мураваную ўязную браму. За ўдзел Лапацінскіх у вызвольным паўстаньні ў 1831 годзе сядзібу разрабавалі і разбурылі расейскія карнікі-казакі. У 1842—1845 гадох яе сэквэстравалі за пратэсты з боку ўладальнікаў і сялянаў супраць ліквідацыі Ўніяцкай царквы.

Найноўшы час

У 1919 годзе сядзібу адрамантавалі і прыстасалі пад касьцёл. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак выкарыстоўваўся як прафілякторыя Менскага інстытуту культуры.

У 1990-я гады будынак перадалі каталікам.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока. Ансамбль мае сымэтрычна-восевую кампазыцыю. Цэнтральнае месца ў кампазыцыі займае палац. На восі палаца стаяла ўязная брама з элемэнтамі дарычнага ордэра, у стылі клясыцызму.

Палац — 1-павярховы будынак з сымэтрычнай аб’ёмна-прасторавай структурай і 2-павярховай цэнтральнай часткай, накрытай 2-схільным дахам зь фігурнымі франтонамі на тарцах. Бакавыя выцягнутыя крылы з 2-схільнымі дахамі выступаюць на галоўным і дваровым фасадах глыбокімі рызалітамі, завершанымі трыкутнымі франтонамі. Будынак мае высокі цокаль з лучковымі праёмамі, да галоўнага ўваходу вядуць шырокія сходы з тэрасай паміж двума маршамі. У дэкаратыўнай аздобе будынка выкарыстоўваецца ордэрная плястыка: пілястры партала галоўнага ўваходу, прафіляваныя карнізы і абрамленьні прастакутных акон, якія мелі дэкор у стылі ракако, руст ды іншае.

У 1919 годзе анфілядную сыстэму плянаваньня палаца замянілі калідорнай. Да перабудовы першы паверх цэнтральнага аб’ёму займалі прасторны вэстыбюль і квадратная ў пляне парадная заля, на другім разьмяшчаліся жылыя пакоі.

Remove ads

Парк

За палацам і курданэрам, які ўтваралі два мураваныя 2-павярховыя флігелі (захаваўся заходні), разьмяшчаецца прастакутны фрагмэнт рэгулярнага тэрасавага парку, абмежаванага каналамі. У XІX ст. насаджэньні набылі пэйзажную арганізацыю[1].

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads