Мікалай Тадэвуш Лапацінскі
(1715—1778) пісар вялікі літоўскі, ваявода берасьцейскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Тадэвуш Лапацінскі (20 траўня 1715, мястэчка Лапаціна Амсьціслаўскага ваяводзтва — 4 студзеня 1778, Лявонпаль) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Інстыгатар (1750—1761) і пісар вялікі літоўскі (1764—1777), ваявода берасьцейскі (з 1777).
Асноўны маёнтак — Чурылавічы ў Полацкім ваяводзтве, перайменаваны ім у гонар бацькі на Лявонпаль. Быў старотам амсьціслаўскім (1757—1767).
Remove ads
Біяграфія

З шляхецкага роду Лапацінскіх гербу «Любіч», сын Лявона і Рэгіны зь Сьвянціцкіх. Меў братоў Яна Дамініка і Ігнація.
З 1733 году знаходзіўся ў атачэньні маршалка вялікага Аляксандра Паўла Сапегі, пазьней у ягонага сына Юзэфа Станіслава. Надалей выступаў як актыўны прыхільнік Сапегаў.
Падтрымаў абраньне каралём і вялікім князем Станіслава Ляшчынскага, па ягонай паразе ў 1736 годзе прысягнуў Аўгусту Сасу. Пазьней падтрымаў абраньне на сталец Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
У 1739 годзе атрымаў пасаду крайчага, у 1742 годзе падчашага, а ў 1744 годзе войскага амсьціслаўскага. Абіраўся паслом на соймы 1744, 1748, 1750, 1752, 1754, 1756, 1758, 1760, 1761, 1762, 1764, 1766, 1767 гадоў. Неаднаразова быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу (у 1776 годзе ягоны маршалак).
Сабраў у Лявонпалі значную бібліятэку[1]. У шлюбе з Барбарай Копец меў сыноў Яна Нікадзіма, Юзэфа, Станіслава і Тамаша Ігнація, дачок Казімеру Барбару і Брыгіту Яну.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads