Палацава-паркавы комплекс Мержыеўскіх (Грозаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палацава-паркавы комплекс Мержыеўскіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. у Грозаве. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне колішняга мястэчка. Твор архітэктуры клясыцызму.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Мержыеўскіх | |
![]() Палац Мержыеўскіх, да 1918 г. | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Грозаў |
Каардынаты | 53°10′01.14″ пн. ш. 27°19′49.26″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Палацава-паркавы комплекс Мержыеўскіх на мапе Беларусі ![]() ![]() Палацава-паркавы комплекс Мержыеўскіх | |
![]() |
Комплекс складаўся з палаца і парку (не захаваўся).
Remove ads
Гісторыя

Сядзіба ў Грозаве сфармавалася ў першай палове XIX ст. Тады ж збудавалі мураваны палац. Да 1863 году належала Мержыеўскім, пазьней — Вітгенштэйнам.
За савецкім часам у палацы месьцілася школа. З 2010-х гадоў вядзецца рэканструкцыя будынка.
Архітэктура
Палац — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 2-павярховы будынак з вальмавым дахам. Цэнтар сымэтрычна-восевай кампазыцыі падкрэсьліваецца 4-калённым портыкам з пандусам на галоўным і глыбокім рызалітам на дваровым фасадах (на акварэлі Напалеона Орды 1864—1876 гадоў таксама меў 4-калённы портык). Да заходняга тарца палаца далучаецца 1-павярховая службовая прыбудова. Плястыка фасадаў ствараецца прафіляванымі цягамі, ліштвамі прастакутных акон і дзьвярэй, лапаткамі і рустам на вуглах будынку.
Плян анфілядна-калідорны з цэнтральнай групай парадных памяшканьняў і вялікім вэстыбюлем з двухбаковамі сходамі. Пад будынкам скляпеністыя сутарэньні.
Remove ads
Парк
З боку дваровага фасаду палаца на схіле ўзгорку месьціўся парк (не захаваўся)[1].
Галерэя
- Сучасныя здымкі
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- Портык
- Усярэдзіне
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads