Палацава-паркавы комплекс Пуслоўскіх (Слонім)

сядзіба ў Слоніме (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Палацава-паркавы комплекс Пуслоўскіх (Слонім)
Remove ads

Палацава-паркавы комплекс Пуслоўскіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва першай паловы XIX ст. у Слоніме. Знаходзіцца ў прадмесьці Альбэртыне[a], на беразе ракі Ісы. Твор архітэктуры позьняга клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палацава-паркавы комплекс Пуслоўскіх
Thumb
Палац Пуслоўскіх
КраінаБеларусь
МестаСлонім
Каардынаты53°05′19.2″ пн. ш. 25°23′46.78″ у. д.
ЗаснавальнікВойцех Пуслоўскі[d]
Палацава-паркавы комплекс Пуслоўскіх на мапе Беларусі
Thumb
Палацава-паркавы комплекс Пуслоўскіх
Палацава-паркавы комплекс Пуслоўскіх
Палацава-паркавы комплекс Пуслоўскіх на Вікісховішчы

Комплекс складаўся з палаца, флігеля, гаспадарчых пабудоваў (захавалася стайня) і пэйзажнага парку і лесапарку з Альбэртынскім возерам. Побач зь сябзібай разьмяшчаліся суконная і папяровая фабрыкі.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Сядзіба. Н. Орда, 11 сакавіка 1865 г.
Thumb
Сядзіба. Н. Орда, 24 траўня 1877 г.

Сядзіба ў Альбэртыне сфармавалася ў першай палове XIX ст. як рэзыдэнцыя слонімскага павятовага маршалка Войцеха Пуслоўскага — уладальніка прадпрыемстваў з вытворчасьці сукна, дываноў і паперы. У гэты ж час на месцы карчмы збудавалі палац[1].

У пачатку XX ст. пры сядзібе збудавалі стайню.

Архітэктура

Палац — помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Гэта 2-павярховы будынак асымэтрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі. Галоўны фасад вылучаецца цэнтральным 4-калённым портыкам. У афармленьні галоўнага ўвахода выкарыстоўваюцца скульптуры львоў. Унутраны плян калідорны. У апрацоўцы інтэр’еру атрымалі разьвіцьцё тэмы вонкавай архітэктуры — пілёны, кесоны, стылізаваныя капітэлі.

Флігель — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак эклектычнай архітэктуры.

Стайня — неатынкаваны Т-падобны ў пляне будынак, у дэкоры якога выкарыстоўваецца арнамэнтальная муроўка. Кампазыцыя 2-ярусная: першы ярус вылучаецца паўцыркульнымі аконнымі праёмамі, другі — круглымі люкарнамі. У цэнтры галоўнага фасада шырокі партал зь ліштвай у выглядзе падковы і зь ляпной маскай галавы каня. З бакоў партала выступаюць рызаліты. У архітэктуры выкарыстоўваюцца элемэнты стылю мадэрн[2][3].

Remove ads

Парк

Палац абмяжоўваўся паркам пэйзажнага тыпу, які на берагах запруджанай ракі Ісы пераходзіў у шырокі лесапарк.

Галерэя

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Калгасная, 4

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads