Палацава-паркавы комплекс Халецкіх (Хальч)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палацава-паркавы комплекс Халецкіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва пачатку XIX ст. у Хальчы. Знаходзіцца на правым беразе ракі Сажа. Твор архітэктуры клясыцызму.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Халецкіх | |
![]() Палац Халецкіх | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Хальч |
Каардынаты | 52°34′12.10″ пн. ш. 31°07′50.85″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Дата заснаваньня | XVIII стагодзьдзе |
Палацава-паркавы комплекс Халецкіх на мапе Беларусі ![]() ![]() Палацава-паркавы комплекс Халецкіх | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
У 1437 годзе Сьвідрыгайла перадаў Хальч продку шляхецкага роду Халецкіх — Паўлу Мішковічу, ад гэтага часу тут разьмясьцілася рэзыдэнцыя роду. У XVI ст. пачалося фармаваньне сядзібнага комплексу.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Будаваньне мураванага палаца скончылася ў пачатку XIX ст. Па вайне 1812 году Халецкія, якія падтрымалі Напалеона мусілі пакінуць колішняе Вялікае Княства Літоўскае. Расейскія ўлады канфіскавалі сядзібу і прадалі яе мясцоваму шляхецкаму роду Войніч-Сенажацкіх.
У час нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў уладальнік сядзібы Аляксандар Войніч-Сенажацкіх хаваў у палацы паўстанцаў.
Найноўшы час
За савецкім часам у палацы сьпярша разьмясьцілі дзіцячы прытулак, потым турму НКВД.
У 2020 годзе пачалося аднаўленьне сядзібы.
Remove ads
Архітэктура
Палац — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта кампактавы прастакутны ў пляне аб’ём, накрыты вальмавым дахам. Першы паверх мураваны, апрацаваны рустам, другі драўляны, атынкаваны. Цэнтральная частка з 2-схільным дахам вылучаецца на галоўным фасадзе 6-калённым іянічным портыкам, узьнятым з дапамогай масіўных пілёнаў на ўзровень другога паверху, а на паркавым фасадзе — паўкруглай тэрасай з калянадай на першым паверсе. З усходняга боку 1-павярховая прыбудова з дадатковым уваходам.
Плян калідорны. Парадныя памяшканьні і галоўная заля на другім паверсе мелі выхады на балькон галоўнага фасаду і паркавую тэрасу, аб’ядноўваліся калідорамі. Пад будынкам скляпеністыя сутарэньні.
Архітэктурны ансамбль палаца ад пачатку складаўся з галоўнага 2-павярховага корпуса і двух бакавых 1-павярховых флігеляў (не захаваліся), якія абмяжоўвалі парадны двор з рэгулярна сплянаваным партэрам. Каля палацу захаваўся пэйзажны парк. Гаспадарчыя будынкі стаяць убаку ад палацу[1].
Remove ads
Галерэя
- Гістарычныя здымкі
- да 1918 г.
- 1936 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads