Хальч
вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хальч[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Сажы. Цэнтар сельсавету Веткаўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2005 год — 1285 чалавек. Знаходзіцца за 2 км на захад ад Веткі, за 16 км ад Гомелю; на аўтамабільнай дарозе Гомель — Ветка.
Хальч — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя), колішняя рэзыдэнцыя роду Халецкіх. Да нашага часу тут захаваўся палацава-паркавы комплекс у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX стагодзьдзя.
Remove ads
Гісторыя
Раньнія часы
Выяўленыя археолягамі гарадзішча мілаградзкай і зарубінецкай культураў раньняга жалезнага веку і часоў Русі (на ўсходняй ускраіне, на мысе тэрасы правага берага ракі), гарадзішча раньняга жалезнага веку (сярэдзіна — 3-я чвэрць 1-га тыс. н. э., 0,4 км на паўночны захад ад вёскі, ва ўрочышчы Зыбені), курганны могільнік (5 насыпаў, 0,35 км на паўночны захад ад вёскі) і селішча часоў Русі (0,5 км на поўдзень ад вёскі) сьведчаць пра засяленьне гэтай мясцовасьці ў глыбокай старажытнасьці.
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Хальч упамінаецца ў пісьмовых крыніцах у XIV ст., калі вёска ўваходзіла ў склад Чарнігаўскага княства. У 1437 годзе Сьвідрыгайла перадаў яе продку шляхецкага роду Халецкіх — Паўлу Мішковічу, ад гэтага часу Хальч стала рэзыдэнцыяй роду. Пад 1471 годам вёска ўпамінаецца ў зьвязку зь перадачай двара Г. Радзівонавічу.

У інвэнтары Гомельскага староства 1640-х гадоў значацца сяло і маёнтак Хальч. У другой палове XVII ст. Халецкія збудавалі тут касьцёл і кляштар езуітаў, у 1731—1829 гадох дзеяла місія. Іх матэрыяльна падтрымлівалі Халецкія і Дзерналовічы. На 1747 год у Хальчы было 159 двароў. Пад 1752 годам яна ўпамінаецца ў актах Галоўнага Трыбуналу. У 1764 годзе Хальч атрымала статус мястэчка, у валоданьні княгіні Радзівіл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Хальч апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. У пачатку XIX ст. на паўночна-заходняй ускраіне мястэчка ўзьвялі сядзібу і стварылі пэйзажны парк. Замалёўкі палаца ў 2-й палове XIX ст. зрабіў Напалеон Орда. На 1860 год Хальч была ў валоданьні А. Войніч-Сенажацкага, тут было 2 мураваныя і 105 драўляных дамоў; штогод праводзіліся 2 кірмашы (Пятроўскі і Міхайлаўскі). На 1866 год гаспадар маёнтку меў 1568 дзесяцінаў зямлі і 3 крамы; дзеяў хлебазапасны магазын. У 1879 годзе пан Войніч-Сенажацкі заснаваў тут вінакурню.

На 1881 год у Хальчы было 230 двароў, на 1886 год — 173 двары, дзеяла царква і юдэйская малітоўная школа, працавалі 3 ветракі і 85 крамаў, штогод праводзіліся 2 кірмашы. Вялікую шкоду прычынілі мястэчку пажары 1887, 1891 і 1892 гадоў, калі згарэў 261 двор. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Хальчы было 363 двары, дзеяла царква, працавалі царкоўна-прыходзкая школа, юдэйскі малітоўны дом, 5 ветракоў, 5 крамаў (у тым ліку вінная), карчма. У аднайменным фальварку, што размяшчаўся побач, былі карчма і вінакурны завод. На 1909 год у мястэчку было 1159 драўляных і 1 мураваны будынкі, працавалі пошта і сенапрасавальны завод (у 1913 годзе — 40 работнікаў).
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Хальч занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Хальч абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 годзе Хальч вярнулі БССР, дзе яна 8 сьнежня стала цэнтрам сельсавету Веткаўскага, з 25 сьнежня 1962 году Гомельскага, з 6 студзеня 1965 году Веткаўскага раёнаў Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 году) акругі, з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. На 1928 год у Хальчы працавала цагельня. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 16 кастрычніка 1943 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
На 2002 год у Хальчы было 506 двароў.
- Мястэчка на старых здымках
- Сядзіба, да 1918 г.
- Сядзіба, 1936 г.
- Аэраздымак, 1941 г.
- Сядзіба, 1941 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Хальчы працуюць базавая школа, дашкольная ўстанова, фэльчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, 2 бібліятэкі, пошта, 2 крамы.
У 1991 годзе ў вёсцы збудавалі драўляную царкву.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя

Славутасьці
Страчаная спадчына
- Касьцёл і кляштар езуітаў (XVII стст.)
- Царква
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads