Палацава-паркавы комплекс Храптовічаў (Бешанковічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Палацава-паркавы комплекс Храптовічаў (Бешанковічы)
Remove ads

Палацава-паркавы комплекс Храптовічаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII ст. у Бешанковічах. Знаходзіцца ў цэнтры места, на левым беразе ракі Дзьвіны. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палацава-паркавы комплекс Храптовічаў
Thumb
Палац Храптовічаў
КраінаБеларусь
МестаБешанковічы
Каардынаты55°02′41.86″ пн. ш. 29°27′46.36″ у. д.
Архітэктурны стыльклясыцызм
ЗаснавальнікЯн Агінскі
Дата заснаваньняXVII стагодзьдзе
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Палацава-паркавы комплекс Храптовічаў на мапе Беларусі
Thumb
Палацава-паркавы комплекс Храптовічаў
Палацава-паркавы комплекс Храптовічаў
Палацава-паркавы комплекс Храптовічаў на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Палац. Акварэль Караліны Храптовіч

У сярэдзіне XVІІ ст., калі Бешанковічы знаходзіліся ў валоданьні Агінскіх, тут збудавалі першую драўляную сядзібу.

У 1770-я гады новыя ўладальнікі маёнтку Храптовічы збудавалі мураваны палац. У канцы XVIII — пачатку XIX ст. за палацам збудавалі аранжарэю.

Архітэктура

Палац — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта П-падобны ў пляне будынак, сфармаваны цэнтральным 2-павярховым корпусам, высунутым наперад, да якога далучаюцца два 1-павярховыя флігелі. Галоўны вулічны фасад вылучаецца цэнтральнымм 2-ступенчатым рызалітам, апрацаваным рустам на першым паверсе і завершаны трыкутным франтонам. Над парадным уваходам балькон з ажурнай агароджай (чыгуннае ліцьцё першай паловы XІX ст.) у стылі ампір, на што паказваюць іянічныя калёнкі, гнутыя кранштэйны, маскароны, мэандравы пас, акантавы ліст. Першы паверх мае прастакутныя аконныя праёмы, дэкараваныя клясычнымі сандрыкамі і карнізамі. Пэрымэтрам будынка праходзіць філёнгавы фрыз, які разам зь міжпавярховай цягай узмацняе выразнасьць гарызантальнай накіраванасьці фасаду. Роўнічныя тарцовыя сьцены галоўнага корпуса і бакавыя флігелі маюць ляканічнае архітэктурна-дэкаратыўнае афармленьне.

Першапачаткова палац меў анфілядны парадны плян, асноўныя памяшканьні былі на другім паверсе. Памяшканьні першага паверха выкарыстоўваліся пад жытло, сутарэньні — пад гаспадарчыя патрэбы.

Remove ads

Парк

Ад францускага парка захаваліся рэдкія пасадкі дубоў і дзьве сажалкі. Першая — з паўвыспай, на якой стаяла альтанка, мела бэтанаванае дно і не зарастала. Другая — круглай формы, дыямэтрам 40 мэтраў, з аднолькавымі пакатымі адкосамі. У цэнтры яе была выспа дыямэтрам 20 мэтраў, якая мела выгляд кругай клюмбы. Пазьней у гэтай частцы зьявіўся пэйзажны парк, а частку рэгулярнага парку, што спускалася да Дзьвіны, аддзялілі шашой і часткова забудавалі. Ад рэгулярнага парку ва ўсходняй частцы захаваліся невысокая тэраса, асобныя старыя дрэвы, рэшткі насаджэньняў і старая лістоўніца. У парку мясцовыя пароды дрэваў (дуб, ліпа, клён) і шэраг экзотаў[1].

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads