Палац Бжастоўскіх (Вільня)
збудаваньне ў Старым Месцы Вільні (Летува) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палац Бжастоўскіх — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на рагу Дамініканскай і Ўнівэрсытэцкай вуліцаў (дом 18/2). Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палац Бжастоўскіх | |
![]() Палац Бжастоўскіх | |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Каардынаты | 54°40′54″ пн. ш. 25°17′11″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Аўтар праекту | Марцін Кнакфус[d] |
Статус | Ахоўная зона |
Палац Бжастоўскіх на мапе Летувы ![]() ![]() Палац Бжастоўскіх | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Пра старажытнасьць камяніцы сьведчаць захаваныя ў яе сьценах фрагмэнты гатычнага муру. У канцы 1667 годзе будынак набыў і аднавіў дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага Цыпрыян Бжастоўскі. 3 1760 году палацам валодаў пісар і рэфэрэндар Павал Ксавэры Бжастоўскі. Сучаснае барокавае аблічча будынак набыў па пажары 1748 году, калі ў 1769 годзе яго перабудавалі паводле праекту віленскага архітэктара Марціна Кнафкуса[1]. У 1772 годзе палац набыў падкаморы жамойцкі Якуб Нагурскі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У 1802 годзе палац перайшоў да кампазытара Міхала Клеафаса Агінскага, па ягонай сьмерці — да сына Ірынея Клеафаса[2]. У палацы па прыбыцьці ў Вільню пэўны час жыў прафэсар Ёган Пэтэр Франк з сынам Ёзэфам Франкам, якія пазьней перасяліліся ў дом на Вялікай вуліцы.
У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя ўласьнік палаца Міхал Агінскі здаваў у ім кватэры месьцічам. Адну зь іх займаў лекар і грамадзкі дзяяч Уладзіслаў Загорскі. У 1888—1890 гадох палац рэканструявалі паводле праекту архітэктара Кіпрыяна Мацулевіча.
Найноўшы час
У 1957 і 1982 гадох палац рэканструявалі: умацавалі яго канструкцыю, другі паверх прыстасавалі пад кватэры. Частку першага паверху заняла аптэка.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Галоўны ўсходні фасад выгінаецца лініяй вуліцы. Яго сьцены падзяляюцца прафіляванымі карнізамі. Вокны другога паверху разьмяшчаюцца на няроўнай адлегласьці адно ад аднаго, дэкаруюцца ліштвамі і прафіляванымі трыкутнымі сандрыкамі ўверсе, рэльефамі з выявай галоў анёлаў і расьлінным матывам унізе. Налева ад цэнтру галоўнага ўсходняга фасаду месьціцца аркавы праезд, вылучаны парталам. Скляпеньні праезду цыліндрычныя і крыжовыя. Над аркай разьмяшчаецца рэльефны герб Нагурскіх. Дваровы фасад галоўнага корпуса аздабляецца пілястрамі і карнізамі. Першым і другім паверхамі ідзе барокавая галерэя, якая на другім паверсе складаецца з двух шырокіх і аднаго вузкага акна. Унізе акну адпавядае такой жа формы і блізкага памеру арка праезду[3].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі і графіка
- Старыя здымкі і графіка
- Я. Булгак, 1912 г.
- Я. Булгак, 1914 г.
- В. Гютлен, 1917 г.
- Я. Булгак, 1937 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Герб Нагурскіх
- Праезд
- Выгляд з двара
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads