Палац Бутрымовічаў (Пінск)
помнік архітэктуры XVIII ст. у Пінску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пала́ц Бутрымо́вічаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Пінску. Знаходзіцца на беразе ракі Піны, на гістарычнай Вялікай вуліцы[a]. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
| Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палац Бутрымовічаў | |
Палац Бутрымовічаў | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Пінск |
| Каардынаты | 52°06′51.68″ пн. ш. 26°06′45.06″ у. д. |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Аўтар праекту | Караль Шыльдхаўз[d] |
| Заснавальнік | Мацей Бутрымовіч |
| Дата заснаваньня | 1794 |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Палац Бутрымовічаў на мапе Беларусі Палац Бутрымовічаў | |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У 1784—1790 гадох староста пінскі Мацей Бутрымовіч збудаваў палац паводле праекту архітэктара К. Шыльдхаўза.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У XIX — пачатку XX стагодзьдзяў сярод месьцічаў атрымаў размоўную назву «Мур» праз тое, што вылучаўся з навакольнай драўлянай забудовы.
Найноўшы час
У 1939 годзе савецкія ўлады адабралі будынак у законных уласьнікаў. Пазьней тут месьціўся Палац піянэраў і школьнікаў.
У 2007—2009 гадох праводзілася рэстаўрацыя помніка. У наш час у ім месьціцца «Палац шлюбу».
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры барока з рысамі раньняга клясыцызму. Гэта П-падобны ў пляне будынак з разьвітым цокальным паверхам. Фасады аздабляюцца роўнымі і руставанымі лапаткамі, сандрыкамі, фрыз антаблемэнту — трыгліфамі і мэтопамі. Эркер, выкружаныя куты і тарцы бакавых крылаў аздабляюцца калёнамі і паўкалёнамі дарычнага ордэра.
Плян анфілядны. 1-павярховую сярэднюю частку будынку займаюць парадныя памяшканьні з авальнай заляй у цэнтры, якая ўтварае эркер з бальконам на галоўным фасадзе. Бакавыя крылы маюць два ўзроўні, у іх знаходзяцца невялікія жылыя памяшканьні ўздоўж калідораў[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- да 1915 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Парадны фасад
- Паркавы фасад
- Інтэр’ер
Заўвагі
- Цяперашні афіцыйны адрас царквы — вуліца Леніна, 42
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
