Палац Слушкаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палац Слушкаў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Вільні. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на левым беразе Вяльлі, паміж вуліцамі Тадэвуша Касьцюшкі і Слушкаў. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
![]() Палац Слушкаў | |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Каардынаты | 54°41′28″ пн. ш. 25°17′50″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] і барока |
Аўтар праекту | Мікелянджэлё Палёні |
Статус | Ахоўная зона |
Палац Слушкаў на мапе Летувы ![]() ![]() Палац Слушкаў | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Мураваны палац у Вільні будаваўся ў 1690—1694[1] гадох на заказ ваяводы полацкага Дамініка Міхала Слушкі. Будынак узьвялі на штучнай паўвысьпе. Пры будаваньні частку рэчышча Вяльлі засыпалі грунтам з Антокальскага пагорка. Дэкаратыўнымі работамі, відаць, займаліся Мікелянджэлё Пальлёні і Ян Пётар Пэрці, які быў архітэктарам палаца[2].
Па пашкоджаньні ў вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў Ніжняга замка стаў месцам знаходжаньня ўраднікаў у часе іх візытаў у Вільню. У 1705 і 1709 гадох тут спыняўся маскоўскі гаспадар Пётар I[3].
Па сьмерці Дамініка Міхала Слушкі ў 1719 годзе перайшоў у валоданьне Патоцкіх, з 1727 году — Пузынаў, з 1745 году — зноў Патоцкіх. У 1756 годзе палац набылі манахі ордэна піяраў, якія ўладкавалі тут калегіюм і друкарню. У 1766 годзе будынак набыў Міхал Казімер Агінскі[4], які адрэстаўраваў яго паводле праекту П’етра Росьсі[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У 1794 годзе палац занялі расейскія войскі, а па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год) улады Расейскай імпэрыі адабралі яго ў Агінскіх і ператварылі ў жылы дом.
У 1803—1831 гадох тут разьмяшчаўся бровар Дамініка Зайкоўскага. Неўзабаве будынак пераплянавалі, колькасьць паверхаў павялічылі да чатырох і з 1872 году палац пачалі выкарыстоўваць пад вайсковую вязьніцу. У гэты ж час зьнішчылі багаты арыгінальны інтэр’ер і экстэр’ер палаца.
Найноўшы час
За часамі міжваеннай Польскай Рэспублікі ў будынку працягвала знаходзіцца вязьніца.
У 1957—1959 гадох будынак рэканструявалі: разабралі перагародкі турэмных камэраў, замянілі перакрыцьці, павялічылі вокны. У 1959—2002 гадох у гэтым будынку працавала Віленская 25-я прафэсійна-тэхнічная вучэльня.
З 2002 году ў палацы разьмяшчаецца факультэт тэатру і кіно Летувіскай акадэміі музыкі і тэатру. Тым часам прыбудовы знаходзяцца ў працэсе рэстаўрацыі, галоўная частка палаца чакае аднаўленчых работ. Плянуецца вярнуць арыгінальны падзел на два паверхі і аднавіць маляўнічыя барокавыя вокны.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры барока. Гэта прастакутны ў пляне 2-павярховы будынак з чатырма 3-павярховымі масіўнымі бакавымі вежамі. Ад пачатку фасады будынка былі ўніфікаванымі вялікім ордэрам іянічных пілястраў, якія абрамлялі вялікія вокны. Інтэр’еры аздабляліся італьянскім мармурам, ляпнінай і насьценнымі росьпісамі. Галоўны ўваход на тэрыторыю палаца быў з боку цяперашняй вуліцы Тадэвуша Касьцюшкі празь велічную браму. Палац атачаў парк італьянскага тыпу з каналамі, сажалкамі, фантанамі і экзатычнымі расьлінамі.
Пры рэканструкцыі ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў замест былых двух зрабілі чатыры паверхі з драўлянымі перакрыцьцямі, пазьней замененымі на жалезабэтонныя. У пачатку XX ст. уваходную браму забудавалі 2-павярховымі карпусамі.
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- J. Perlio, 1778 г.
- Ф. Смуглевіч, 1797—1803 гг.
- А. Арлоўскі, 1805 г.
- Ю. Азямблоўскі, 1820-я гг.
- К. Рачынскі, 1830 г.
- 1831 г.
- 1831 г.
- Ю. Азямблоўскі, 1835 г.
- В. Садоўнікаў, 1848 г.
- В. Тым, 1852 г.
- 1871 г.
- 1874 г.
- 1882 г.
- 1882 г.
- 2-я пал. XIX ст.
- Уваходная брама. Ф. Рушчыц, 1902 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- В. Захарчык, 1865—1879 гг.
- Ю. Чаховіч, 1869 г.
- Ю. Чаховіч, 1869 г.
- Ю. Чаховіч, 1870-я гг.
- С. Флёры, 1896 г.
- С. Флёры, каля 1900 г.
- 1905 г.
- Т. Ходзька, 1905 г.
- Я. Булгак, 1912—1916 гг.
- Я. Булгак, 1912—1916 гг.
- Я. Булгак, 1912—1916 гг.
- Я. Булгак, 1912—1916 гг.
- Я. Булгак, 1912—1916 гг.
- Я. Булгак, 1912—1916 гг.
- Я. Булгак, 1912—1916 гг.
- Я. Булгак, 1915 г.
- Я. Булгак, 1915 г.
- Я. Булгак, 1915 г.
- Я. Булгак, 1915 г.
- Я. Булгак, 1915 г.
- Я. Булгак, 1915 г.
- травень 1916 г.
- Я. Булгак, 1938 г.
- Я. Булгак, да 1939 г.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads