Паленсія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пале́нсія (па-гішпанску: Palencia) — горад у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Кастылія і Леон. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Паленсія была заснавана як Палянтыя на беразе ракі Карыён у I стагодзьдзі да н. э., затым заваяваная вэстготамі, ад якіх захавалася найстаражытная ў Гішпаніі хрысьціянская царква — базыліка Сан-Хуан-Баўтыста (за 12 км ад гораду каля вёскі Вэнта-дэ-Баньёс). У Сярэднявеччы Паленсія была каралеўскай рэзыдэнцыяй. У 1212 годзе Альфонса VIII Кастыльскі заснаваў у горадзе першы ў Гішпаніі ўнівэрсытэт, які пазьней быў пераведзены ў Саляманку. Галоўны будынак гораду — сабор Ля-Бэльля-Дэскансыда, фактычна скапіяваны з Бургаскага сабора. Паводле перапісу насельніцтва на 2009 год у Паленсіі пражываюць 82 651 чалавек.
Remove ads
Гісторыя
Умацаванае паселішча кельтаібэраў згадваецца як Пальлянтыя яшчэ Страбонам і Пталямэям[1]. Горад быў падпарадкаваны рымлянамі ў II стагодзьдзі да нашай эры й уключаны ў правінцыю Тараконская Гішпанія. У горадзе меўся маленькі вайсковы гарнізон. У адпаведнасьці са зьвесткамі гальскага летапісца V стагодзьдзя Ідацыюса, Паленсія была амаль цалкам разбурана ў 457 годзе падчас вайны вэстготаў супраць свэваў, гэтая дата выпадае на пэрыяд кіраваньня Тэадорыха II, калі сталіцца вэстготаў яшчэ месьцілася далёка на ўсход, у Аквітаніі.
У III стагодзьдзі альбо раней у горадзе была створана каталіцкая дыяцэзія[2].
Remove ads
Адукацыя
Першы ўнівэрсытэт у Гішпаніі быў заснаваны менавіта ў Паленсіі Альфонса VIII ў 1208 годзе. Мяркуецца, што паэт XIII стагодзьдзя Гансалё дэ Бэрсэо вучыўся ў гэтым унівэрсытэце. Пазьней настаўнікі з Паленсіі былі прыцягнутыя да квітнеючага ўнівэрсытэту Саляманкі.
Крыніцы
Гарады-пабрацімы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads