Палярныя Зоры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паля́рныя Зо́ры (рас. Поля́рные Зо́ри) — горад (з 1991) у Мурманскай вобласьці Расеі. Утварае гарадзкую акругу горад Палярныя Зоры. Каля гораду знаходзіцца Кольская АЭС. Насельніцтва — 15 249 чалавек (2010 год).
Remove ads
Гарадзкая акруга
Законам Мурманскай вобласьці ад 2 сьнежня 2004 году №535-01-ЗМО муніцыпальнае ўтварэньне горад Палярныя Зоры з падведамаснай тэрыторыяй надзеленае статусам гарадзкой акругі з населенымі пунктамі: Палярныя Зоры (адміністратыўны цэнтар акругі), Зашэек, Афрыканда і Пірэнга. Пасёлак Пірэнга быў зьліквідаваны ў 2007 годзе і выключаны са складу гарадзкой акругі. Колькасьць насельніцтва гарадзкой акругі Палярныя Зоры складае 18 040 чалавек (2010).[2]
Remove ads
Гісторыя
Населены пункт Палярныя Зоры быў уключаны ва ўліковыя зьвесткі і атрымаў статус працоўнага пасёлку рашэньнем Мурманскага аблвыканкаму №640 ад 20 сьнежня 1973 году.
Статус гораду абласнога падпарадкаваньня быў нададзены Ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету РСФСР ад 22 красавіка 1991 году. Раней пасёлак і прылеглая тэрыторыя падпарадкоўваліся гарадзкому савету гораду Апатыты.
Старшынём кіраваньня будаўніцтва, фактычна заснавальнікам гораду Палярныя і Кольскай АЭС, быў Аляксандар Сьцяпанавіч Андрушэчка.
Remove ads
Прадпрыемствы
Градаўтваральным прадпрыемствам зьяўляецца Кольская АЭС, на якой уладкаваныя каля 2000 чалавек.[3] На працы ў муніцыпальных прадпрыемствах занятыя каля тысячы чалавек.[4]
Таксама ў горадзе дзейнічаюць Ніва ГЭС-1 (26 МВт), ААТ «Атомэнергоремонт», Кольская Электромонтажная Компания «ГЭМ», ААТ «Энергоспецмонтаж», «Монтажно-строительное управление № 10», Р-Транс, электрычная (на 54 МВт) і мазутная кацельныя, мэдыкасанітарная частка №118, саўгас «Нивские Берега», аддзяленьні Сбербанка Расеі, некалькі супэрмаркетаў і іншыя прадпрыемствы.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads