Паляцкіскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вярэнаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паляцкі́скі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Паляцкішкі.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Асаўскі сельсавет у складзе Радунскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Асава. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. З 3 красавіка 1959 году ў складзе Вярэнаўскага раёну[1].
2 сьнежня 1961 году ў склад Жырмунскага сельсавету перададзены населеныя пункты Бярозна, Дзяўгуны, Жылянцы, Пецюны, Пяткаўшчына і Сакалы[2].
19 лістапада 1963 году сельсавет перайменаваны ў Пагародненскі, цэнтар перанесены ў вёску Пагародна[3].
11 студзеня 1966 году да сельсавету далучана частка скасаванага Пажыжмаўскага сельсавету (7 населеных пунктаў: Балотнікі, Вяканцы, Гартынкова, Жусіны, Лапацішкі, Нявошы, Рачкуны)[4].
11 лютага 1972 году ў склад сельсавета з Жырмунскага сельсавету перададзена вёска Сакалы, зь Вярэнаўскага пассавету — населеныя пункты Бальсі і Цёмны Дол, у адміністрацыйнае падпарадкаваньне Вярэнаўскага пассавету перададзены населены пункт Гартынкова[5].
18 кастрычніка 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Вайдагі, Даўгялы, Драбішуны, Дуцішкі, Мухлядзішкі, Паляцкішкі, Порайсьць, Таўзгіняны, Ясянцы, хутары Гута, Чэглікі, Юндзілішкі — перададзеныя ў склад Пагародзенскага сельсавету[6].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads