Пандэмія

шырока распаўсюджаная эпідэмія From Wikipedia, the free encyclopedia

Пандэмія
Remove ads

Аўдыё Пандэмі́я  (па-грэцку: πανδημία — увесь народ народ, (pan = 'усе' + demos = 'народ')) — эпідэмія інфекцыйнага захворваньня, якая ахоплівае вялікія абшары, напрыклад цэлы кантынэнт ці ўвесь сьвет; эпідэмія адной хваробы, што пашыраецца адначасова ў розных краінах і розных кантынэнтах. Характарызуецца адсутнасьцю калектыўнага імунітэту ў чалавецтва, і, як правіла, бракаваньня эфэктыўных сродкаў прафіляктыкі (вакцыны) і лячэньня.

Thumb
У 1918—1919 гадох пандэмія гішпанскага грыпу сталася адной з галоўных прычынаў высокай сьмяротнасьці па ўсім сьвеце.

Варта адрозьніваць пандэмію ад эндэмічных захворваньняў, якія зьяўляюцца доволі трывалымі для нейкай пэўнай мясцовасьці. Акрамя таго, да пандэміі грыпу звычайна не адносяцца рэцыдывы сэзоннага тыпу. На працягу ўсёй гісторыі было шмат пандэміяў, як то пандэміі воспы і сухотаў. Адной з самых шырокіх пандэміяў была чорная сьмерць, у выніку якой загінула больш за 75 мільёнаў людзей у XIV стагодзьдзі. Да апошніх пандэміяў адносяць пандэмію ВІЧ і, таксама, пандэміі грыпу H1N1 у 1918 і 2009 гадох.

Remove ads

Вядомыя пандэміі

Чума

  • Юстыніянавая чума, 541—700 гады. Занесена ў Бізантыю з Эгіпту.
  • Чорная сьмерць — пандэмія бубоннай чумы, занесеная з Усходняга Кітаю. Па Эўропе прайшлася ў сярэдзіне 14 стагодзьдзя (1347—1351 гады). Загінула да 34 міліёнаў чалавек (траціна насельніцтва Эўропы).

Грып

Больш інфармацыі Год, Падтып ...
  • Гішпанскі грып (штам H1N1). У 1918—1919 хвароба прыбрала жыцьцё 50 000 000 чалавек.
  • Азіяцкі грып (штам H2N2). У 1957—1958 каля 1 000 000 у сьвеце, у ЗША загінула каля 70 000 чалавек.
  • Ганконскі грып (штам H3N2). У 1968—1969 каля 1 000 000 у сьвеце, у ЗША загінула каля 34 000 чалавек.
  • Птушыны грып (штам H5N1).
  • Сьвіны грып (штам H1N1). Пандэмія абвешчана 11 чэрвеня 2009, на той дзень заразілася 27 000 чалавек.
  • Каранавірус 2019—2020 гадоў
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads