Панславянскія колеры

сіні, белы, чырвоны колеры, прысутныя на нацыянальных ды дзяржаўных сьцягах шматлікіх славянскіх краінаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Панславянскія колеры
Remove ads

Панславянскія колеры (па-чэску: slovanské barvy[1][2] «славянскія колеры») — сіні, белы, чырвоны колеры, прысутныя на нацыянальных ды дзяржаўных сьцягах шматлікіх славянскіх краінаў, славянскіх рэґіёнаў і арґанізацыяў. Большасьць дасьледнікаў лічаць, што колеры паходзяць ад гандлёвага сьцяга Расеі[3][4].

Хуткія факты Прыняты, Ужываньне ...
Thumb
Паштовая картка з выяваю сьвятых Кірыла й Мятода з надпісам «Здабытак Бацькоў захавай нам, Госпадзе!» на дзевяці славянскіх мовах
Remove ads

Гісторыя

Спалучэньне белага, чырвонага і сіняга колераў, названых пасьля славянскімі, вядома на сьцягах славянскіх краінаў з XIII стагодзьдзя: пра сьцяг Сэрбіі ў крыніцы 1281 року вядома, што ён быў чырвона-сінім («vexillum unum de zendato rubeo et blavo» — «сьцяг роўна чырвонага і сіняга»[5]); сіняе з чырвона-белым арлом сьцяг Маравіі зафіксавана Ґельнгаўзэнскім кодэксам 1407 року[6]; сьцягі Польшчы з XV стагодзьдзя былі чырвонага колеру зь белым арлом; бел-сіня-чырвоныя сьцягі прыведзеныя і на Стакгольмскім скрутку, што ілюструе ўрачыстую працэсію ў Кракаве ў 1605 годзе[7].

На Славянскім канґрэсе ў Празе ў 1848 годзе, на думку Георгія Вілінбахава, удзельнікі прынялі рашэньні, што яны возьмуць за ґрунт для сьцягоў сваіх вызваленчых рухаў расейскі бел-сіня-чырвоны сьцяг[3]. На самім канґрэсе чэскамоўныя маравы выступалі пад бел-чырвона-сінім сьцягам[8]. Тым жа рокам лужыцкія сэрбы абвясьцілі сваім сымбалем сіня-чырвона-белы трыкалёр[9]. Таксама гэтыя колеры, але некалькі ў іншай пасьлядоўнасьці (сіня-бела-чырвоны) ўжываў бан аўстрыйскае Харватыі Ёсіп Елачыч у 1848 годзе, да сьцяга якога ўзыходзіць сучасны сьцяг Харватыі. Славенскія патрыёты паўтарылі ў разьмяшчэньні колераў расейскі тыркалёр[3][10], а славацкія рэвалюцыянэры ў 1848 годзе для свайго сьцяга прынялі зваротны парадак колераў — чырвона-сіня-белы. З 1918 року сіня-бела-чырвоныя колеры сталі сымбалям адзінае паўднёва-славянскае дзяржавы[3].

За мяжою часьцей бачылі расейскі бел-сіня-чырвоны сьцяг, што разьдзімаецца на гандлёвых судах. У адпаведнасьці зь міжнароднаю традыцыяю, як правіла, нацыянальны або дзяржаўны сьцяг адначасова ёсьць і сьцягам грамадзянскага флёту[3]. Ня дзіўна, што часам менавіта яго лічылі «расейскім нацыянальным сьцягам»[11][12]. Ды і ў самой Расейскай імпэрыі пятроўскі бел-сіня-чырвоны сьцяг часта лічыўся абывацельскім, то бок грамадзянскім, а пасьля зацьвярджэньня ў 1858 годзе дзяржаўным чорна-жоўта-белага сьцяга, апошні ўспрымаўся грамадзтвам як сьцяг у першую чаргу ўрадавы[12].

На II Славянскім канґрэсе, што адбыўся ў 1867 годзе ў Расеі, галоўным сымбалем была бел-залатая харугва, на якой былі намаляваныя славянскія першанастаўнікі Кірыла і Мятод, а над імі — Збаўца, што дабраслаўляе іх на апостальскі вычын. Па ґазэтных публікацыях таго часу, гэты сьцяг славянскага адзінства выклікаў павагу ва ўсіх прысутных[13][14].

Існуе таксама вэрсія пра паходжаньне панславянскіх колераў ад колераў Францускае рэвалюцыі 1789 року, што сымбалізуюць рэвалюцыйныя ідэалы[15].

Remove ads

Гістарычныя сьцягі з панславянскімі колерамі

Remove ads

Сучасныя сьцягі з панславянскімі колерамі

Сучасныя сьцягі, колеры якіх супадаюць з панславянскімі (колеры гандлёвага сьцягу Расеі[3]) або блізкія ім:

Сьцягі славянскіх народаў і правінцыяў з панславянскімі колерамі

Сьцягі моваў з панславянскімі колерамі

Славянскія сьцягі, што ня маюць строга панславянскіх колераў

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads