Міжславянская мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міжславянская мова
Remove ads

Міжславя́нская мо́ва (саманазва: меджусловјанскы, medžuslovjansky) — дапаможная агульнаславянская мова, заснаваная на моўным матэрыяле стараславянскай мовы й існых славянскіх моваў, прызначаная для зносінаў паміж іх носьбітамі.

Хуткія факты Створаная, Год стварэньня ...
Remove ads

Ідэя

Славянскія мовы — адносна аднародная ґрупа моваў. Яна складаецца з трох падґруп, якія маюць шмат агульных рыс у ґраматыцы, лексыцы і сынтаксісе. Веданьне адной з славянскіх моваў дастаткова, каб разумець (хаця б трохі) тэкст на іншай славянскай мове.

Асноўнай задачай, якую ставілі перад сабой распрацоўшчыкі міжславянскай мовы — стварыць мову, якая будзе зразумелай без папярэдняга вывучэньня ўсім або большасьці носьбітаў славянскіх моваў. Мова мае спрошчаную ґраматыку зь мінімальнай колькасьцю выключэньняў, якая дазваляе славянафону (славянамоўнаму) лёгка авалодаць ёй. Міжславянская мова можа выкарыстоўвацца на першым этапе вывучэньня славянскіх моваў, паколькі спалучае ў сабе агульныя рысы моваў гэтай ґрупы.

Міжславянская мова можа быць добрай падтрымкай для падарожнікаў і вельмі карысным інструмэнтам для ўсіх, хто жадае зьвярнуцца да ўсяго славянскага сьвету празь сеціва безь перакладу тэксту на некалькі моваў. Веданьне гэтай мовы дазволіць чалавеку размаўляць і пісаць даволі зразумела для носьбітаў любой з жывых славянскіх моваў, а таксама і самому лепей разумець тэксты на любой зь іх.

Remove ads

Гісторыя

Праект Славянскі (Slovianski) створаны ў 2006 годзе супольнымі намаганьнямі ґрупы людзей з розных краінаў, якія сабраліся на Славянскім форуме. Асноўныя распрацоўшчыкі — Андрэй Рэчнік (Ondrej Rečnik), Ґабрыель Свобада (Gabriel Svoboda), Ян ван Стэнберген (Jan van Steenbergen), Ігар Палякоў. Славянскі існаваў у трох варыянтах:

  • Slovianski-P (Одкаўскі) — значна спрошчаная мова з элемэнтамі піджына (Андрэй Рэчнік, Ґабрыель Свобада). Характарызуецца адсутнасьцю скланеньня назоўнікаў паводле склонаў і дапасаваньня прыметнікаў з назоўнікамі ў родзе. Замест роднага склону шырока ўжываецца канструкцыя з прыназоўнікам од, з-за чаго гэтая мова таксама вядома як Одкаўская.
  • Slovianski-N — натуралістычная мова, створаная на агульных для ўсіх славянскіх моваў элемэнтах (Ян ван Стэнберген, пазьней Ігар Палякоў).
  • Slovianski-S — спроба спалучаць схематычныя элемэнты з натуралістычнымі (Ґабрыель Свобада, Ігар Палякоў).

У 2007 годзе распрацоўшчыкі адмовіліся ад схематычных вэрсій мовы, і цяпер пад назвай славянскі маецца на ўвазе яе натуралістычная вэрсія Slovianski-N.

Thumb
Войцех Мэрунка і Ян ван Стэнберген падчас другой канфэрэнцыі па міжславянскай мове ў 2018 годзе

Таксама блізкія да Славянскі былі іншыя праекты панславянскіх моваў. У 2009 годзе Стывэн Радзікаўскі, Андрэй Морачэўскі і Міхал Боравічка прэзэнтавалі палепшаную вэрсію словіё пад назвай Словіёскі (Slovioski). У 2010 зьявіўся праект новаславянскай мовы (Novoslovienskij, пазьней Novoslověnsky) чэскага аўтара Войцеха Мэрункі, заснаваны на стараславянскай мове.

У 2011 годзе праектнымі ґрупамі славянскай, словіёскай і новаславянскай мовы было прынята прынцыповае рашэньне аб зьліяньні гэтых блізкіх праектаў у міжславянскую мову. Пры гэтым аб’яднаньне адбывалася ня шляхам стварэньня агульнай ґраматыкі і агульнага слоўніка, а шляхам набліжэньня наяўных ґраматык і слоўнікаў у выніку пастаяннай міжпраектнай дыскусіі. Пасьля Першай канфэрэнцыі аб міжславянскай мове (CISLa) у 2017 годзе наступіла поўнае аб’яднаньне гэтых праектаў.

З 2011 году ў праект таксама ўваходзіць Славіянта (Slovianto) — радыкальна спрошчаная мова, якая прапаноўваецца для пачатковага этапу вывучэньня міжславянскай мовы людзям, незнаёмым з асаблівасьцямі славянскіх моваў.

Remove ads

Артаграфія і фанэтыка

Мова выкарыстоўвае два альфабэты — лацініцу (зь літарамі č, ž, š для шыпячых і ě для стараславянскяй яці) і кірыліцу (з љ, њ для паляталізаваных зычных ль, нь і ј для ятацыі):

Больш інфармацыі Кірыліца, Лацініца ...

Граматыка і лексыка

Ґраматыка міжславянскай мовы мае вялікае падабенства з ґраматыкамі славянскіх моваў. Яна мае ґраматычныя рысы, уласьцівыя ўсім або большасьці славянскіх моваў. Такім чынам, як і ў натуральных славянскіх мовах, назоўнікі маюць тры роды і два лікі і дапасуюцца з прыметнікамі паводле роду, ліку і шасьці склонам. Дзеясловы маюць закончанае і незакончанае трываньне і зьмяняюцца паводле лікаў у сапраўдным часе і паводле роду ў мінулым, таксама маюцца загадны і ўмоўны лады.

Слова ў адпаведным значэньні дадаецца ў слоўнік мовы, калі яно набірае 3 балы, пры гэтым расейская і польская мовы даюць па адным бале, беларуская, украінская, чэская, славацкая, славенская, сэрбскахарвацкая, македонская, баўгарская — па 0,5 балы. Такім чынам, па 2 балы мае кожная з 3 ґруп славянскіх моваў — усходнеславянская, заходнеславянская і паўднёваславянскія.

Калі для якога-небудзь значэньня не знаходзіцца слова, якое набірае тры балы, то выбар ажыцьцяўляецца шляхам публічнай дыскусіі на Міжславянскім форуме з словаў, што маюцца ў жывых славянскіх мовах. У выключных выпадках таварыства дазваляе нэалягізмы (напрыклад, «часина» ў значэньні «гадзіна» — прапанавана Ґабрыелем Свобадай).

Пасьля аб’яднаньня Славянскай, Словіёскай і Новаславянскай мовы таварыства ўжывала 3 слоўнікі:

Пры гэтым першыя 2 зь іх дапаўняюцца, а 3-і — не.

Цяпер ужываецца дынамічны слоўнік (больш за 17000 словаў у 2018 годзе), а з 2019 году таксама шматмоўны слоўнік.

Сьпіс Сўодэша для міжславянскай мовы

Больш інфармацыі Міжславянская мова, Беларуская мова ...
Remove ads

Прыклады тэкстаў

  • Она приноси јаблока, да бы дєти были здраве (Яна носіць яблыкі, каб дзеці былі здаровы)
  • Ктора жена љуби тутого мужа? (Якая жанчына любіць гэтага мужчыну?)

Ойча наш

Больш інфармацыі Кірыліца, Лацінка ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads