Папялец

From Wikipedia, the free encyclopedia

Папялец
Remove ads

Папялец, папяльцовая серада́ — першы дзень Вялікага посту ў каталікоў, за 46 дзён да Вялікадня.

Thumb
Крыж на ілбе верніка

Назва паходзіць ад абраду пасыпаньня падчас імшы ксяндзом галоў вернікаў попелам вярбы, пасьвечанай летась на Вербным (Пальмавым) тыдні, што мусіць настроіць на пакаяньне і самаабмежаваньне. Разам з тым некаторыя народныя забавы на Папялец былі працягам карнавальных (кпіны, часам непрыстойныя, з дзеўчын, якія не пасьпелі выйсьці замуж да пачатку посту). Абавязак вернікаў у гэты дзень — сціслы пост ня толькі ў якасным, але і ў колькасным дачыненьні (дазваляецца толькі адзін прыём ежы дасыта). Многія па традыцыі ўжывалі толькі хлеб і ваду. У гэты дзень прынятыя стравы зь селядца, з XIX стагодзьдзя — з бульбы, а таксама боршч, садавіна і г. д. У аўторак перад Папяльцом, на Запусты, у апошні дзень карнавалу, апоўначы мусіла сціхаць музыка і жарты і ў залю, дзе адбываліся забавы, урачыста ўносілі шкілет селядца на шчасьце, як напамін пра марнасьць зямнога існаваньня.

У некаторых краінах на Папялец крэсьляць попелам знак крыжа на чале верніка[1].

Remove ads

Папялец па грыгарыянскім календары

Як і іншыя хрысьціянскія сьвяты, зьвязаныя зь Вялікаднем, дата Папяльца — рухомая, і штораз вылічваецца паводле асаблівай формулы.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads