Парамарыба

From Wikipedia, the free encyclopedia

Парамарыба
Remove ads

Парамарыба (па-нідэрляндзку: Paramaribo, мянушка: Парба) — сталіца і самы вялікі горад Сурынаму, знаходзіцца на рацэ Сурынам за 15 км ад ўзьбярэжжа Атлянтычнага акіяна. Колькасьць насельніцтва складае каля 250 тыс. чалавек.

Хуткія факты

Горад зьяўляецца эканамічным і гандлёвым цэнтрам краіны. Праз порт Парамарыба экспартуюцца баксыты, цукар, дрэва. Тут знаходзіцца і міжнародны аэрапорт.

Горад быў заснаваны ангельцамі ў 1630 годзе, а з 1650 году стаў сталіцай калёніі. У 1667 годзе калёнія была перададзеная галяндцам, якія кіравалі Сурынамам да 1975 году. Пасьля атрыманьня незалежнасьці, Парамарыба стаў сталіцай Сурынаму. У Эўропу імігравалі прыкладна 40 тыс. жыхароў.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Парамарыбасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads