Парнаграфія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Парнагра́фія (грэц. πόρνος + γράφω — «распусьнік» + «пішу») — пасрэднае, немастацкае і беспачуцьцёвае адлюстраваньне і апісаньне любошчаў і плоцевых органаў. Ставіць за мэту плоцевае ўзбуджэньне спажыўца празь сьвядомае засяроджаньне ўвагі на цялесных рухах і плоцевых органах. Мае найбольшае пашырэньне ў кіно і часопісах. У мэдыцыне атрыманьне плоцевага задавальненьня ад порнавырабаў адносяць да плоцевага адхіленьня (парнаграфаманія). Найбольш шкодна ўплывае на падлеткаў з адхіленьнямі характару (псыхапатыя). Вострая цікавасьць да любошчаў, лёгкая плоцевая ўзбуджальнасьць, імпульсіўнасьць падлеткаў могуць прывесьці да злачынных паводзінаў. Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае пакараньне за выраб і збыт парнаграфічных тавараў, гандаль імі і захаваньне дзеля продажу і распаўсюджаньню[1].


Remove ads
Уплыў на схільнасьці
Працяглае ўзьдзеяньне парнаграфіі выклікае:
- перабольшанае ўяўленьне аб палавой дзейнасьці ў грамадзтве;
- памяншэньне даверу між блізкімі парамі;
- адкіданьне надзеі на палавую аднашлюбнасьць;
- перакананьне быццам палавая непераборлівасьць ёсьць прыродным станам;
- перакананьне быццам устрыманьне(en) і палавая бязьдзейнасьць ёсьць нездаровымі;
- насьміханьне(en) з каханьня і патрэбы ў прыхільнасьці між палавымі супольнікамі;
- перакананьне быццам шлюб ёсьць плоцева абмежавальным;
- адсутнасьць цягі да сям’і і гадаваньня(en) дзяцей[2].
Remove ads
Пашыранасьць
На 2013 год у сеціве існавала больш за 4 мільёны вэб-сайтаў толькі зь дзіцячай парнаграфіяй. Штодня на іх выкладалася больш за 200 новых выяваў[3].
Беларусь
У 2008 годзе ў Крымінальны кодэкс дадалі асобны артыкул за распаўсюджаньне дзіцячай парнаграфіі, што прадугледжвае да 13 гадоў пазбаўленьня волі. У 2012 годзе сьледчыя ўлічылі 200 злачынстваў распаўсюджаньню парнаграфіі, 5% зь якіх прыпадала на дзіцячую. Пры вырабе дзіцячай парнаграфіі выкарыстоўваліся дзеці ва ўзросьце ад 10 гадоў пераважна з маламаёмных разьбітых сем’яў[4]. У 2013 г. каля 9% карыстальнікаў сеціва праглядалі парнаграфічныя сайты[5]. Каля 70% улічаных выпадкаў распаўсюджаньню дзіцячай парнаграфіі ажыцьцяўлялася празь сеціва[6].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads