Парышаў

колішняя вёска ў Іванкаўскім раёне Кіеўскай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Парышаў (па-ўкраінску: Паришів) — вёска ў Іванкаўскім раёне Кіеўскай вобласьці Ўкраіны. Да 1988 году знаходзілася ў Чарнобыльскім раёне Кіеўскай вобласьці (за 7 км на ўсход ад колішняга цэнтру м. Чарнобыль).

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Карона Каралеўства Польскага

З падатковага рэестру Кіеўскай зямлі (ваяводзтва), складзеным 21 чэрвеня 1581 году каралеўскім слугой і паборцам панам Мацеем Язерскім, вынікае, што Парышаў належаў да Чарнобыльскага маёнтку смаленскага ваяводы пана Філона Кміты. Зь яго 2 дымоў асадных сялянаў выплачвалася па 15 грошаў, з 5 агароднікаў, у залежнасьці ад акалічнасьцяў (тут ня ўказана), — 4-6 гр.[1].

6 красавіка 1595 году кароль Жыгімонт Ваза, зважаючы на тое, што сын Філона Кміты Лазар спачыў, не пакінушы нашчадкаў, перадаў «prawem lennym wieś zwaną Tołstiles i grunt, czyli służbę, w Czarnobylu zwany Parysz, leżące częściowo w powiecie kijowskim, a częściowo w powiecie mozyrskim[a]» пану Лукашу Сапегу, двараніну каралеўскаму[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Парышаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. З 1797 году сяло — у межах Радамышльскага павету Кіеўскай губэрні.

У парэформавы пэрыяд Парышаў адміністрацыйна належаў да Чарнобыльскай воласьці. На 1885 год тут налічвалася 68 двароў з 525 жыхарамі, дзейнічаў пастаялы двор[3].

У 1900 годзе ў 159 дварах казённай вёскі Парышаў было 459 душ мужчынскага і 465 жаночага полу жыхароў, усяго — 924 чалавекі. Зямлі налічвалася 3356 дзесяцін, прыналежных сялянам. Гаспадарка вялася паводле трохпольнай сістэмы. Дзейнічалі капліца, школа граматы, 3 млыны, зь якіх 2 ветракі і 1 тапчак. Пажарны абоз складалі 2 бочкі. Запасны прадуктовы капітал на 1 студзеня 1900 г. дасягнуў 1566 рублёў, 13 капеек[4].

Найноўшы час

Пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, вёска была адселена і, зьнятая з уліку, афіцыйна нібыта перастала існаваць. Але ў 2006 годзе тут яшчэ жылі 7 чалавек, у 2020 годзе заставаўся ўжо толькі адзін жыхар.

Remove ads

Заўвагі

  1. Ні адно з гэтых паселішчаў ня месьцілася ў Мазырскім павеце. Магчыма, памылку выклікала тое, што ў наступным дакумэнце, таксама ад 6 красавіка 1595 г., вялося пра сапраўды мазырскія добры пана Філона Кміты Антонавічы, Смалігавічы, Завайць, падараваныя канцлеру Льву Сапегу.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads