Пасэйдон
старажытнагрэцкі бог мораў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пасэйдон (па-грэцку: Ποσειδών) — бог мораў. Сын Кронаса і Рэі.
Гісторыя
Пасэйдон лічыўся заступнікам конегадоўлі і меў мянушку Гіпій (Конны). У яго гонар уладкоўвалі Істмійскія гульні з коннымі рысталішчамі. Культ Пасэйдона быў шырока распаўсюджаны ва ўсёй Грэцыі, асабліва ў прыбярэжнай частцы і на выспах. Яго храмы стаялі на высокіх мысах і пярэсмыках. Сьвятымі жывёламі Пасэйдона былі конь, дэльфін, бык; сьвятым дрэвам — хвоя. Адлюстроўвалі яго магутным мужам, як правіла, з трызубцам у руцэ. У рымлян атаясамляўся з Нэптунам.
Remove ads
Міты
Пры нараджэньні быў паглынуты сваім бацькам Кронасам, які баяўся быць зьвергнутым сваімі ж дзяцьмі, але пасьля некалькіх год вернуты малодшым братам Зэўсам, пасьля чаго далучыўся да яго барацьбы з тытанамі. Атрымаўшы перамогу, браты падзялілі здабытую ўласнасьць паміж сабой, у якой Пасэйдон атрымаў уладу над марамі. Паступова Пасэйдон адціснуў старажытных марскіх багоў: Нярэя, Акіяна, Пратэя і іншых. Пасэйдон са сваёй жонкай Амфітрытай і сынам Трытонам жылі ў раскошным палацы на дне мора ў асяродзьдзі нэрэід, гіпакампаў і іншых насельнікаў мора, імчаўся па моры на калясьніцы, запрэжанай даўгагрывымі канямі, з трызубцам, якім выклікаў буры, разьбіваў скалы, выбіваў крыніцы.
Траянская вайна ды Адысэя
Пасэйдон разам з Апалёнам узьвёў сьцены ў Троі, а калі цар Ляамэдонт не аддаў ім абяцанага поплатка, наслаў на горад марскіх пачвар, якія елі людзей. У Траянскай вайне ён быў на баку ахейцаў. Затым Пасэйдон перасьледваў Адысэя за тое, што той асляпіў яго сына Паліфэма. Ударам трызубца Пасэйдон разьбіў скалу і загубіў Аіліда.
Remove ads
Літаратура
- Кун, Н. А. Легенды и мифы древней Греции / Н. А. Кун. - М: Государственное учебно - педагогическое издательство министерства просвещения РСФСР, 1957. - 464с.
- Тахо-Годи, А. А. Греческая мифилогия / А. А. Тахо-Годи. - М: Искусство, 1989. - 304с.
Вонкавыя спасылкі
Пасэйдон — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads