Патрык Шык

чэскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Патрык Шык
Remove ads

Па́трык Шык (па-чэску: Patrik Schick; нар. 24 студзеня 1996 году) — чэскі футбаліст, нападнік нямецкага клюбу «Баер» і нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Далучыўся да акадэміі праскай «Спарты» ў веку 11 гадоў[5]. Дэбютаваў у табары клюбу з роднага места 3 траўня 2014 году ў гасьцявым матчы супраць «Тэпліцаў», дзе пражаны трывалі паразу зь лікам 3:1. У наступным Шык рушыў у арэнду ў склад іншага праскага клюбу «Багеміянс-1905», дзе няблага засвоўся, зарабіўшы на ўласны рахунак 8 галоў у 27 матчах[6]. Дзякуючы такой трапнай гульне, Шык падпісаў кантракт з італьянскай «Сампдорыяй» у чэрвені 2016 году, што каштавала апэнінцам 4 мільёны эўра[7]. У сваім першым сэзоне ў Італіі футбаліст зьявіўся на пляцоўцы ў 32 матчах лігі і забіў 11 мячоў[6]. У траўні 2017 году нападнік адмовіўся складаць новы кантракт, разьлічваючы перайсьці ў іншы клюб[8]. У чэрвені 2017 году гульцом зацікавіўся «Ювэнтус», які быў гатовы выдаткаваць 30 мільёнаў эўра за гульца, але Шык праваліў быў мэдычныя дасьледваньні, і турынцы адмовіліся ад складаньня дамовы[9]. Тым ня менш, чэх дамовіўся з «Ромай», да табару якой далучыўся 29 жніўня 2017 году, аднак у новым клюбе гульня нападніка не атрымалася.

2 верасьня 2019 году «РБ Ляйпцыг» абвесьціў аб падпісаньні Шыка[10]. Ягоны першы гол у новым клюбе адбыўся 11 лістапада 2019 году ў матчы супраць «Падэрборну», які аднак ляйпцыскі клюб скончыў паразай зь лікам 3:2[11]. Аднак, гэта пачало сэрыю з трох галоў у чатырох матчах у лізе, уключаючы гол пры выхадзе з лавы запасных у нічыйным матчы супраць дортмундзкай «Барусіі», які скончыўся зь лікам 3:3[5][12]. Поруч з Тыма Вэрнэрам Шык запісаў на свой рахунак 10 галоў у матчах Бундэсьлігі, вярнуўшы сваю страчаную гульню[13]. 8 верасьня 2020 году чэх далучыўся да «Баеру» згодна зь пяцігадовай умовай у памеры 26,5 млн эўра плюс бонусы[14]. У левэркузэнскім клюбе гулец адразу стаў гульцом асноўнага складу.

Міжнародная

Шык упершыню быў выкліканы ў склад зборнай Чэхіі на трэніравальны зборы да чэмпіянату Эўропы 2016 году[6], аднак у заяўку на спаборніцтва не патрапіў. Свой першы матч у складзе нацыянальнай дружыны правёў супраць зборнай Мальты 27 траўня 2016 году, у якім і адзначыўся трапным стрэлам у браму суперніка[15]. На чэмпіянат Эўропы 2020 году быў вылучаны ў якасьці асноўнага нападніка клюбу. Ужо ў першым жа матчы турніру адзначыўся двума галамі, забясьпечыўшы Чэхію перамогай над зборнай Шатляндыі. Пры гэтым адзін з галоў быў забіты з адлегласьці 45 мэтраў, што стала рэкордам з 1980 году[16].

Remove ads

Дасягненьні

«Спарта»:

«Баер»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads