Паўднёваалтайская мова

афіцыйная мова Алтайскай Рэспублікі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Паўднёваалта́йская мовацюрская мова, на якой размаўляе цюрскі народ алтайцы. Таксама часта можа лічыцца як дыялект (або група дыялектаў) адзінай алтайскай мовы[3][4].

Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...
Remove ads

Клясыфікацыя і дыялекты

Алтайская мова (мовы) традыцыйна лічыцца (прынамсі, лічылася) адзінай мовай. Між тым, паводле некаторых клясыфікацыяў, гэтая мова можа падзяляцца на дзьве — паўночна- ды паўднёваалтайскую. Праблему клясыфікацыі ўскладняе тая акалічнасьць, што некаторыя гаворкі гэтых дыялектаў (моваў) — кумандзінская, целяуцкая, тубаларская й чалканская — таксама могуць лічыцца асобнымі мовамі.

У складзе паўднёваалтайскае мовы (дыялекту) вылучаюцца чатыры гаворкі: алтай-кіжы, целяу́цкая, целянгіцкая, тубаларская. Сучасны літаратурны стандарт мовы засноўваецца на гаворцы алтай-кіжы, на целяуцкай гаворцы быў заснаваны літатурны стандарт, які дзейнічаў у пэрыяд зь сярэдзіны ХІХ ст. да 1923 року. Тубаларская гаворка па сваім характары зьяўляецца пераходнаю да паўночнаалтайскае мовы. Дакладная колькасьць асоб, што размаўляюць на апошніх трох гаворках, невядомая: паводле прыблізных адзнакаў на іх размаўляе каля трох тысячаў чалавек, астатнія размаўляюць на ўласна алтайскай.

Remove ads

Колькасьць носьбітаў

Паводле зьвестак перапісу насельніцтва ў Расеі 2010 року, 55 720 чалавек указалі сваё валоданьне алтайскай мовай, пры гэтым большасьць зь іх размаўляе на паўднёваалтайскай мове (прыкладна 10 000 чалавек размаўляе на гаворках паўночнаалтайскай). Большая частка носьбітаў паўднёваалтайскае мовы размаўляе на гаворцы алтай-кіжы.

Гісторыя і пісьмовасьць

Серад пісьмовых помнікаў мовы адзначаюцца пераклады біблейскіх тэкстаў, жыцьцяў сьвятых, зборнікаў малітваў ды службаў, што былі зьдзейсьненыя ў пэрыяд ХІХ ст. падчас хрысьціянізацыі алтайцаў. У 1869 року ў Казані была апублікаваная граматыка мовы, у 1884 годзе выйшаў слоўнік.

Пісьмовасьць паўднёваалтайскае мовы пачала разьвівацца 1840-х гадоў на аснове расейскага кірылічнага альфабэту. З 1928 па 1939 гады ў мове выкарыстоўваўся лацінскі альфабэт, потым у мове зноўку пачала ўжывацца кірыліца.

Сучасная пісьмовасьць паўднёваалтайскае мовы засноўваецца на кірылічнай графіцы з даданьнем літараў Ҥҥ, Јј, Ӧӧ, Ӱӱ.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads