Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сэндвічавыя астравы

брытанская заморская тэрыторыя ў Паўднёвым Атлянтычным акіяне From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сэндвічавыя астравы
Remove ads

Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сэ́ндвічавы астравы́ (па-ангельску: Georgia and the South Sandwich Islands) — брытанская заморская тэрыторыя ў Атлянтычным акіяне ў Антарктыцы. У тэрыторыю ўваходзяць астравы Паўднёвая Георгія (належаць Вялікабрытаніі з 1775 году) і Паўднёвы Сэндвіч (належыць Вялікабрытаніі з 1908 году), якія адміністрацыйна належаць Фолклэндам. На астравы прэтэндуе Аргентына.

Хуткія факты
Remove ads

Паўднёвая Георгія

Паўднёвая Георгія — архіпэляг у Паўднёвай Атлянтыцы. Складаецца з аднаго вялікага вострава і шматлікіх дробных. Архіпэляг быў адкрыты ангельскім гандляром Антані дэ ля Рашэ ў 1675 годзе. Першыя дасьледаваньні астравоў правёў Джэймз Кук у 1775 годзе. У ХVІІІ і ХІХ стагодзьдзях на астравах была база для амэрыканскіх і брытанскіх паляўнічых на цюленяў і кітоў. Паступова ўзьніклі пастаяннае паселішча Грутвікен і брытанскіх навуковыя станцыі Кінг-Эдўард-Пойнт і Бэрд-Айлэнд. У 1982 да 2001 году на астравох знаходзіўся вайсковы гарнізон. У нашы дні на астравах жыве ад 20 да 50 чалавек.

Remove ads

Паўднёвыя Сэндвічавы астравы

Антарктычны архіпэляг на паўднёвы-усход ад Паўднёвай Георгіі, які складаецца зь некалькіх невялікіх астравоў. Пастаяннага насельніцтва на астравах няма. Летам тут разьмяшчаюцца навуковыя экспэдыцыі.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads