Паўднёва-заходнебрыцкія мовы
моўная сям’я From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўднёва-захо́днебры́цкія мовы — падгрупа роднасных моваў у складзе брыцкае групы кельцкае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, распаўсюджаныя ў Брэтаніі й Корнўале (захад Францыі й Вялікабрытаніі адпаведна). Паходзяць ад прабрыцкае мовы, якая ў гістарычныя часы была распаўсюджанай амаль па ўсёй Брытаніі, і, такім чынам, маюць блізкія генэтычныя сувязі з валійскай і кумбрыйскай мовамі. Складаецца з корнскай і брэтонскай моваў.
Лічыцца, што гісторыя паўднёва-заходнебрыцкіх моваў як асобных моваў пачынаецца з часу раньняга Сярэднявечча, у пэрыяд найранейшых пісьмовых фіксацыяў, хутчэй за ўсё, структурна ўяўлялі сабою адзіную мову.
Самая раньняя стадыя існаваньня моваў, вядомая ў літаратуры як прымітыўная корнская або прымітыўная брэтонская мова, зьяўляецца пісьмова незафіксаванай. Захаваныя пісьмовыя крыніцы прыпадаюць на пэрыяд ІХ—ХІІ стст., вядомы як старажытнакорнская або старажытнабрэтонская мова; маўленьне гэтай эпохі таксама ў асноўным застаецца ідэнтычным. Зыходзячы з гэтага, шэраг лінгвістаў (напрыклад, П. Схрэйвэр) разглядаюць тэрміны старажытнакорнская мова ды старажытнабрэтонская мова выключна як геаграфічныя, якія ўказваюць толькі на паходжаньне пісьмовага помніку з Корнўалу або Брэтаніі адпаведна.
Remove ads
Гукавыя зьмены
Для паўднёва-заходнебрыцкіх моваў уласьцівы шэраг агульных фанэтычных зьменаў, якія супрацьпастаўляюць брыцкую й корнскую мовы валійскай:
- Пераход */(ɡ)wo-/ > /(ɡ)wu-/ у складзе перад націскам;
- Зьмена якасьці */ɔː/, якая стала галосным пярэдняга шэрагу /œː/. У валійскай мове адбылася дыфтангізацыя галоснага ў /aw/;
- Зьмена якасьці */a/ ў пазыцыях перад */iː, j/ (пераўтварылася ў галосны пярэдняга шэрагу */e/) у старых фінальных складох. У валійскай — дыфтангізацыя ў /ei/.
Дыфэрэнцыяцыі паўднёва-заходнебрыцкіх моваў і валійскай паспрыялі таксама інавацыі ў валійскай мове: напрыклад, разьвіцьцё глухога альвэалярнага лятэральнага /ɬ/.
Remove ads
Літаратура
- Jackson, Kenneth. Language and History in Early Britain. — Edinburgh: Edinburgh University Press, 1953.
- Schrijver, Peter. Studies in British Celtic Historical Phonology. — Amsterdam: Rodopi, 1995. — ISBN 90-5183-820-4
![]() |
Гэта — накід артыкула па лінгвістыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads