Паўлаўск (Варонеская вобласьць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́ўлаўск (па-расейску: Павловск) — горад (з 1711 году) у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Паўлаўскага раёну Варонескай вобласьці. Насельніцтва складае 25 047 чалавек паводле зьвестак за 2017 год. Месьціцца на левым беразе Дону за 156 км на поўдзень да Варонежу.
Горад заснаваны ў 1709 годзе Пятром I як вайсковая вэрф, якая была перанесена з Варонежу, і расейская крэпасьць. Крэпасьць будавалася швэдамі, паланёнымі пад Палтавай.
Да 1711 году места насіла назву Осерэд. Осерэдзкая крэпасьць была перайменаваная ў Навапаўлаўск паводле загаду цара пасьля няўдалага Пруцкага паходу ў памяць аб страчанай на карысьць Асманскай імпэрыі крэпасьці Сьвятога Паўла на Азоўскім моры. У тым жа годзе крэпасьць атрымала статус гораду і стала называцца Паўлаўскам. На Паўлаўскай вэрфі будаваліся вайсковыя караблі і ствараўся расейскі флёт. У месцы былі пабудаваны гарматны і ліцейныя заводы, адкрыты канатная і ваўняная фабрыкі. Горад у той час называлі малым Санкт-Пецярбургам. У 1779 годзе Паўлаўск атрымаў статус павятовага гораду. У 1781 годзе быў зацьверджаны герб гораду — срэбраны шчыт з выявай Сьвятога апостала Паўла.
У XVIII—XIX стагодзьдзях горад паступова згубіў сваё былое значэньне, аднак заставаўся адным з самых добраўпарадкаваных гарадоў у Варонескай губэрні. У канцы XVIII стагодзьдзя горад быў практычна зьнішчаны чатырма вялікімі пажарамі.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads