Варонеская вобласьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Варо́неская во́бласьць (па-расейску: Воронежская область) — вобласьць у цэнтры эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Варонеж, адлегласьць да Масквы складае 439 км. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Растоўскай, Белгародзкай, Курскай, Ліпецкай, Тамбоўскай, Валгаградзкай і Саратаўскай абласьцямі, а таксама з Украінай. Створана як вобласьць РСФСР 13 чэрвеня 1934 году.
Remove ads
Remove ads
Геаграфія
Плошча тэрыторыі вобласьці ёсьць 52,2 тысячы км², што складае каля траціны плошчы ўсяго Чарназем’я. Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень складае 277,5 км і з захаду на ўсход — 352 км[2]. Тэрыторыя Варонескай вобласьці больш за тэрыторыю такіх эўрапейскіх краін, як Данія (43 098 км²), Нідэрлянды (41 526 км²), Швайцарыя (41 284 км²), Бэльгія (32 545 км²).
Карысныя выкапні
Мінэральна-сыравінная база Варонескай вобласьці прадстаўлена радовішчамі нярудных сыравінаў, у асноўным будаўнічымі матэрыяламі асабліва ў заходніх і паўднёвых раёнах рэгіёну. На тэрыторыі Семілуцкага, Хахольскага й Ніжнедзявіцкага раёнаў вобласьці маюцца запасы фасфарытаў. Вобласьць валодае практычна неабмежаванымі запасамі крэйды. У Варонескай вобласьці маюцца істотныя запасы нікеля, медзі й плятыны.
Клімат
Клімат на тэрыторыі вобласьці ёсьць умерана-кантынэнтальны са сярэднегадавой тэмпэратурай ад 5,0 °C на поўначы вобласьці да 6,5 °C на поўдні.
Гідраграфія
На тэрыторыі вобласьці разьмешчана 738 азёраў і 2408 сажалак, працякае 1343 ракі даўжынёй больш за 10 км.
Remove ads
Гісторыя
Старажытныя людзі тут зьявіліся ў пэрыяд позьняга палеаліту каля 35—12 тысячаў гадоў да н. э.[3]. У Варонескай вобласьці першыя стаянкі краманьёнцаў былі ў пэрыяд позьняга палеаліту на Доне, у сяла Касьцёнкі, а таксама пад Варонежам, ля сёлаў Аляксандраўка й Баршчова.
Варонеская вобласьць моцна пацярпела падчас прыродных пажараў летам 2010 году, выкліканых анамальнай сьпякотай.
Насельніцтва
Насельніцтва вобласьці паводле вынікаў Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году складае 2 335 789 чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва — 44,7 чал/км². Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (95,5%), другой паводле колькасьці нацыянальнай групай зьяўляюцца ўкраінцы (1,9%).
Эканоміка
Паводле зьвестак на 1 красавіка 2009 году органамі службы занятасьці Варонескай вобласьці зарэгістравана 32 403 беспрацоўныя. Узровень беспрацоўя ў вобласьці складе 2,9%[4].
Прамысловасьць
Па структуры гаспадаркі Варонеская вобласьць ёсьць індустрыяльна-аграрнай. У складзе прамысловасьці пераважаюць машынабудаваньне, электраэнэргетыка, хімічная індустрыя й галіны па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны. На іх прыходзіцца 4/5 ад агульнага аб’ёму выпускаемай прамысловай прадукцыі. Галіной спэцыялізацыі рэгіёну зьяўляецца харчовая прамысловасьць (27%), другое месца займаюць машынабудаваньне й мэталаапрацоўка (23%), трэцяе месца — электраэнэргетыка (18%).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads