Паўліньню
бразыльскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жузэ Паўлу Бэзэра Масьел Жуніяр (па-партугальску: José Paulo Bezerra Maciel Júnior), больш вядомы як Паўліньню (парт. Paulinho; нар. 25 ліпеня 1988 году, Сан-Паўлу, Бразылія) — колішні бразыльскі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступамі за «Жувэнтус», аднак амаль адразу перайшоў у летувіскі клюб «Вільня». У летувіскім клюбе правёў упэўнены сэзон, аднак у камандзе пачаліся праблемы зь фінансамі й Паўліньню перайшоў у польскую «Лодзь». У чэмпіянаце Польшчы ён правёў 17 матчаў пасьля чаго вярнуўся ў «Пан-дзі-Асукар», які выступаў у 4-м дывізіёне Лігі Паўлісты.
У 2009 годзе перайшоў у «Брагантыну», які выступаў у Сэрыі Б, дзе зарэкамэндаваў сябе добрым паўабаронцам. Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу «Карынтыянсу», у склад якога далучыўся 2010 году. Ад гэтага моманту пачалася сапраўды зорная кар’ера паўабаронцы. Разам з «Карынтыянсам» Паўліньню стаў чэмпіёнам Бразыліі й пераможцам Кубка Лібэртадорэс.
6 ліпеня 2013 году ангельскі «Тотэнгэм Готспур» пацьвердзіў падпісаньне Паўліньню пасьля таго, як ён пасьпяхова прайшоў мэдычнаае абсьледваньне. Як паведамляецца трансфэр каштаваў «шпорам» крыху менш за 17 млн фунтаў[2].
Міжнародная
14 верасьня 2011 году дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі.
Remove ads
Дасягненьні
«Карынтыянс»:
- Чэмпіён Бразыліі: 2011
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2012
- Пераможца Рэкопы Судамэрыкана: 2013
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2012
- Чэмпіён штату Сан-Паўлу: 2013
«Гуанчжоў Эвэргранд»:
- Чэмпіён Кітаю: 2015, 2016, 2019
- Уладальнік Кубка Кітаю: 2016
- Уладальнік Супэркубка Кітаю: 2016, 2017
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў АФК: 2015
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2018
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2018
Бразылія
- Уладальнік Кубка канфэдэрацыяў: 2013
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads