Паўночныя Марыянскія астравы
залежная тэрыторыя ЗША ў Ціхім акіяне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўночныя Марыя́ны (Садружнасьць Паўночных Марыянскіх астравоў; па-ангельску: Commonwealth of the Northern Mariana Islands) — залежная тэрыяторыя Злучаных Штатаў Амэрыкі, знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Ціхага акіяна.
Remove ads
Гісторыя
Марыянскія астравы былі адкрытыя ў 1521 годзе Фэрнанам Магеланам і да 1898 году належалі Гішпаніі. У 1898 годзе паўночная частка архіпэлягу была куплена Нямеччынай. Пасьля Першай сусьветнай вайны, Паўночныя Марыяны былі перададзеныя Лігай Нацыяў пад японскае кіраваньне. У 1945 годзе астравы былі захопленыя амэрыканскімі войскамі, і пасьля вайны засталіся пад ўладай ААН. У 1978 годзе тэрыторыя Паўночных Марыянаў атрымала статус краіны асацыяванай з ЗША.
Remove ads
Палітыка
Паўночныя Марыяны зьяўляюцца залежнай тэрыторыяй, якая мае статус асацыяванай краіны са Злучанымі Штатамі Амэрыкі. Унутранымі справамі тэрыторыі кіруе губэрнатар, які выпіраецца на ўсеагульных выбарах. Зьнешняе кіраваньне належыць амэрыканскаму Міністэрству замежных справаў. Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту, які складаецца зь ніжняй Палаты прадстаўнікоў (18 дэпутатаў), і Сэнату (9 сэнатараў).
Remove ads
Геаграфія
Тэрыторыя займае паўночную частку архіпэлягу Марыянскіх астравоў, які знаходзіцца ў Мікранэзіі, у паўночна-заходняй частцы Ціхага акіяна. У склад тэрыторыі ўваходзяць чатырнаццаць астравоў, агульная плошча складае 477 км². Астравы заселеныя ў асноўным мікранэзійскім народам чамора.
Адміністрацыйны падзел
Паўночныя Марыяны дзеляцца на чатыры акругі:
- Нозэн Айлэнд
- Рота
- Саіпан
- Цініян
Эканоміка
Асновай эканомікі астравоў зьяўляецца турызм (каля 230 тыс. турыстаў штогод) і сельская гаспадарка. Тут існуюць плянтацыі цукровага трысьнёгу, какосавых пальмаў, бананаў, бавоўны. Тэрыторыя экспартуе ў асноўным прадукцыю сельскай гаспадаркі. Асноўнымі зьнешнегандлёвымі партнэрамі зьяўляюцца Японія і ЗША.
Дэмаграфія
Культура
Вонкавыя спасылкі
Паўночныя Марыянскія астравы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads