Пералая

вёска ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia

Пералая
Remove ads

Пералая (лет. Perloja) — вёска ў Летуве, на рацэ Мерачанцы. Цэнтар староства Аранскага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2001 год — 586 чалавек. Знаходзіцца за 19 км на захад ад Аранаў.

Хуткія факты

Пералая — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Троччыны.

Remove ads

Назва

Мяркуецца, што тапонім Пералая можа паходзіць ад сугучнага асабістага імя[1].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Мескі герб, 1792 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра Пералаю датуецца 1478 годам. У 1413 годзе яна ўвайшла ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.

У XV ст. у Пералаі збудавалі касьцёл. У 1710 году мястэчка пацярпела ад мору. У 1792 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Пералаі Магдэбурскае права.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Пералая апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 113 будынкаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Пералаю занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Пералая апынулася ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: ~1888 год — 790 чал, зь іх 738 каталікоў і 52 юдэі[2]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 586 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Францішка Азіскага (1928—1930, збудаваны паводле праекту Вацлава Міхневіча)
  • Помнік Вітаўту Вялікаму (1930)

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads