Першая ліга чэмпіянату Славеніі па футболе 2023—2024 гадоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Першая ліга 2023—2024 гадоў — 33-і розыгрыш Першай лігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Славеніі, які праходзіў з 22 ліпеня 2023 году па 19 траўня 2024 году. Чэмпіёнам стаў «Цэле», які тым самым здабыў свой другі тытул у найвышэйшым дывізіёне.

Клюбы

У турніры бралі ўдзел дзесяць клюбаў, зь якіх восем былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся з Другой лігі — «Рогашка» і «Алюміні». Гэтыя клюбы замянілі «Горыцу» і «Табар».

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: RSSSF
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў; 6) Забітыя мячы.
Заўвагі:
  1. Паколькі пераможца Кубка Славеніі «Рогашка» не атрымала ліцэнзію УЭФА на ўдзел у эўракубках, кваліфікацыя ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы, прызначаная для пераможцы Кубка, перайшла другой камандзе лігі.
  2. Пункты ў гульнях паміж сабою: «Мура» — 9, «Дамжале» — 3.
  3. «Рогашка» не атрымала ліцэнзію на ўдзел у Першай лізе ў наступным сэзоне і панізілася ў чацьвёрты дывізіён.
Remove ads

Вынікі гульняў

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Алі ...
Крыніца: Першая ліга
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.

Пераходныя матчы

Па заканчэньні сэзону мусілі прайсьці пераходныя матчы паміж «Радамлем», які заняў дзявятае месца ў Першай лізе, і «Нафтай-1903», другой камандай Другой лігі. Матчы прызначылі на 23 і 26 траўня 2024 году, аднак 22 траўня Футбольны зьвяз Славеніі адмяніў пераходныя матчы пасьля таго, як «Рогашка» не атрымала ліцэнзію на наступны сэзон. Як вынік, абодва клюбы «Радамле» і «Нафта-1903» атрымалі месца ў Першай лізе сэзону 2024—2025 гадоў.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads