Алесь Дудар
беларускі паэт, крытык, перакладнік (1904—1937) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Але́сь Дуда́р (1904; в. Навасёлкі, цяпер Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласьць, Беларусь — 1937; Менск, цяпер Беларусь) — беларускі паэт, крытык, перакладнік.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сям’і безьзямельнага селяніна. У першую сусьветную вайну сям’я знаходзіліся ў бежанстве ў расейскім горадзе Казлове (Тамбоўская губэрня) і вярнулася ў Беларусь вясною 1917 году. Пасьля сканчэньня (1921) сярэдняй школы ўступіў у тэатральную трупу Уладзіслава Галубка.
У 1923 адзін з заснавальнікаў менскае, віцебскае й полацкае філіяў «Маладняка». У сьнежні 1927 выйшаў з «Маладняка» і далучыўся да новага аб’яднаньня «Полымя».
У 1927—1928 вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленьні пэдагагічнага факультэту БДУ, зь якога з-за кампаніі супроць беларускіх пісьменьнікаў-студэнтаў, а таксама дзеля пратэсту супраць антыбеларусізацыі напрыканцы 1928 году выйшаў разам з Андрэем Александровічам і Міхасём Зарэцкім(Ліст трох)[1][2].
20 сакавіка 1929 году арыштаваны Дзяржаўнай палітычнай управай НКУС БССР за верш «Пасеклі наш край папалам…». Высланы на тры гады ў Смаленск (Расейская СФСР). 22 ліпеня 1930 г. яго арыштавалі ў Смаленску і прывезьлі ў Менск на допыты па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». У 1931 зноў у Смаленску. Пасьля сканчэньня тэрміну высылкі вярнуўся ў Менск. Сябар Саюзу пісьменьнікаў БССР (з 1934). У 1935—36 у асноўным займаўся перакладамі.
Трэці раз арыштаваны 31 кастрычніка 1936 у Менску па адрасе: вул. Правадная, д. 15а, кв. 2. 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Алеся Дудара прадугледжвалася «спальваць»[3].
28 кастрычніка 1937 г. пазасудовая калегія НКУС выракла яго да вышэйшае меры (сьмяротнага) пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці быццам у якасьці «чальца антысавецкай аб’яднанай шпіёнска-тэрарыстычнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі».
У ноч з 29 на 30 кастрычніка стаўся ахвяраю масавага расстрэлу ў сутарэньнях менскае ўнутранае турмы НКУС («амэрыканкі») звыш 100 пісьменьнікаў, навукоўцаў і дзяячоў культуры.
21 верасьня 1957 г. ваенная калегія Вярхоўнага суда СССР апраўдала яго пасьмяротна. Асабістая справа № 10861-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Remove ads
Творчасьць
Дэбютаваў вершам у 1921 (газэта «Савецкая Беларусь»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Беларусь бунтарская» (1925), «Сонечнымі сьцежкамі» (1925), «І залацісьцей, і сталёвей» (1926), «Вежа» (1928), паэмы «Шанхайскі шоўк» (1926), «Слуцак» (1935), зборнік апавяданьняў «Марсэльеза» (1927). У 1959 выйшлі Выбраныя творы, у 1984 — зборнік вершаў і паэмаў «Вежа». Разам з Андрэем Александровічам і Анатолем Вольным напісаў раман «Ваўчаняты» (1925).
Выступаў як крытык пад псэўданімам Тодар Глыбоцкі, пад якім выдаў зборнік артыкулаў «Пра літаратурныя справы» (1928).
Перакладаў зь нямецкае, расейскае й францускае моваў. Пераклаў некаторыя творы А. Пушкіна, у тым ліку "Яўгенія Анегіна". «Дванаццаць» А. Блока, урыўкі з «Фаўста» Ёгана Гётэ, творы Сяргея Ясеніна, Барыса Пастарнака, М. Ціханава, Гайнрыха Гайнэ і Э. Вайнэрта. Асобнымі выданьнямі выйшлі «Выбраныя вершы» С. Стандэ (1932), аповесьць Ф. Гладкова «Новая зямля» (1932), раман У. Кузьміча «Крыльлі авіясьпіралі» (1932), «Апавяданьне пра кайданы» М. Ляшко (1933), «Вільгельм Тэль» Фрыдрыха Шылера (1934), «Жаніцьба Фігаро» П’ера Бамаршэ (1936).
У сакавіку 2017 году стала вядома, што знойдзены пераклад Алеся Дудара паэмы «Еўгеній Анегін» Пушкіна, які лічыўся страчаным[4].
Remove ads
Бібліяграфія
|
Пераклады
Крытыка, рэцэнзіі
|
- Вокладкі кніг прыжыцьцёвых выданьняў
- «Беларусь бунтарская». 1925
- «Сонечнымі сьцежкамі». 1925
- «Шанхайскі шоўк». 1926
- «І залацісьцей і сталёвей». 1926
- «Марсэльеза». 1927
- «Вежа». 1928. Вокладка — Васіль Літко
- «Пра нашы літаратурныя справы». 1928
- «Слуцак». 1935
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads