Вера Палтаран
беларуская пісьменьніца і перакладніца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вера Сямёнаўна Палтаран (у шлюбе Ляпеская; 1919, Бабунічы, цяпер Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласьць, Беларусь — 1989) — беларуская пісьменьніца і перакладніца.
Ляўрэатка Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Панцеляймона Лепяшынскага (1970) за кнігу «Ключы ад Сезама» (1967) і нарыс «Дзівасіл». заслужаная працаўніца культуры Беларусі (1979)[1].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыла 10-гадовую школу. Навучалася ў Менскім пэдагагічным інстытуце. У 1941 годзе зьехала ў эвакуацыю на завод у Горкаўскай вобласьці Расейскай СФСР. У 1943 годзе паступіла на філялягічны факультэт БДУ, які знаходзіўся на станцыі Сходня ў Маскоўскай вобласьці пад Хімкамі. У 1945 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт і пачала працаваць стыльрэдактаркай ў газэце «Чырвоная зьмена», а затым у газэце «Літаратура і мастацтва». У 1953—1973 гадох была рэдактаркай аддзелу крытыкі ў часопісе «Маладосьць». З 1973 году загадвала аддзелам крытыкі і літаратуразнаўства ў выдавецтве «Мастацкая літаратура»[2].
Remove ads
Творчасьць
У 1949 годзе пачала пісаць творы. Друкавалася з 1957 году[2]. Выдала зборнікі нарысаў «Ключы ад Сезама» (1967) і «Дзівасіл» (1974). Напісала нарысы пра вясковае жыцьцё і артыкулы пра творчасьць пісьменьнікаў Алеся Адамовіча, Івана Мележа, Івана Пташнікава і Міхася Стральцова. Займалася мастацкім перакладам[1]. Сярод іншага, выдала нарысы «За ракой Гарыньню» і «Лён мой, лён». У 1989 годзе выйшаў зборнік публіцыстыкі і крытыкі «Чалавек на вятрах часу», які ўлучыў аповесьць «Будзённы дзень сям’і Ганчарыкаў»[2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads