Познанская ратуша
ратуша ў Познані (Польшча) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Познанская ратуша (па-польску: Ratusz w Poznaniu) — ратуша ў Познані, Польшча.
| Ратуша | |
Познанская ратуша Ratusz w Poznaniu | |
| Краіна | Польшча |
| Горад | Познань |
| Каардынаты | 52°24′31″ пн. ш. 16°56′03″ у. д. |
| Архітэктурны стыль | рэнэсансная архітэктура[d] |
| Аўтар праекту | Джаваньні Батыста ды Квадра[d] |
| Дата заснаваньня | 1560 |
| Статус | нерухомая славутасьць[d][1] |
Познанская ратуша на мапе Польшчы Познанская ратуша | |
Знаходзіцца ратуша на пляцы Стары Рынак у Старой Познані. Сучасны будынак быў пабудаваны ў стылі рэнэсанс у 1550—1560 гг. па праекце архітэктара Джавані Батыста да Квадра. Да гэтага тут была разьмешчана старая ратуша канца XIII стагодзьдзя, практычна цалкам зьнішчаная пажарам 1536 году. У 1675 годзе вежа з гадзіньнікам была зьнішчана маланкай, але адноўленая да 1690 году, яе вышыня была 90 м. Аднак, У 1725 годзе верхняя частка была зьнішчана ўраганам. У 1781—1784 гг была праведзена рэканструкцыя, былі ўнесены элемэнты клясыцызму. У 1910—1913 гг у гады нямецкай акупацыі ў будынак былі ўнесены элемэнты нямецкай архітэктуры.
Ратуша была гарадзкім адміністрацыйным будынкам да 1939 году. У 1945 годзе ў Познанскай бітве ратуша была сур’ёзна пашкоджана. Аднаўленьне доўжылася да сярэдзіны 1950-х, будынку вярнулі многія першапачатковыя рысы стылю Адраджэньня. Сёньня Познанская ратуша зьяўляецца музэем. Турыстаў прываблівае й гадзіньнік на вежы ратушы, зь якога штодзень а 12 гадзіне высоўваюцца два казлы, якія бадаюцца 12 разоў.
Remove ads
Галерэя
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
