Покаць (вёска)
вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
По́каць[1] — вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі, на рацэ Покаць Уваходзіць у склад Залескага сельсавету. Насельніцтва 177 чал. (2004). Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад места Чачэрск, за 49 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 77 км ад Гомелю.
Remove ads
Гісторыя
Заснавана на зноў распрацаваных землях у пачатку XVIII стагодзьдзя, у Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.
Пасьля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расейскай імпэрыі. Пад 1838 годам пазначаная ў дакумэнтах Расейскага ваеннага ведамства як паселішча ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1848 годзе капліца. Паводле рэвізійных матэрыялаў 1859 году ў валоданьні графа І. І. Чарнышова-Круглікава. У 1880 годзе працавала хлебазапасная крама. Празь вёску праходзіла паштовая дарога зь Неглюбкі ў Рагачоў. У 1877 была адкрытая народная вучэльня, у якім у 1889 навучаліся 29 хлопчыкаў і дзяўчынка. Цэнтар воласьці (да 9 траўня 1923), у склад якой у 1890 уваходзілі 32 паселішчы з агульнай колькасьцю 1700 двароў. У 1886 дзейнічалі капліца, вятрак. Паводле перапісу 1897 году дзейнічалі хлебазапасная крама, 3 ветракі, кузьня, заездны двор. У 1909 годзе 1836 дзесяцін зямлі, стараверская царква, школа, лячэбны пункт, млын, у Гомельскім павеце Магілёўскай губэрні.
У 1921 у Покацкую воласьць уваходзілі 18 сельсаветаў (16 510 жыхароў). У 1926 працавалі паштовы пункт, пачатковая школа. З 8 сьнежня 1926 году да 23 лістапада 1961[2] — цэнтар Покацкага сельсавету Сьвяцілавіцкага, з 4 жніўня 1927 году Чачэрскага, з 12 лютага 1935 году Сьвяцілавіцкага, з 17 сьнежня 1956 году Чачэрскага раёнаў Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 году) акругі, з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. У 1929 годзе 1132 жыхары, працавала аддзяленьне спажывецкай каапэрацыі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Беларусь», працавалі вадзяны млын, хата-чытальня.
У часе Вялікай Айчыннай вайны 21 ліпеня 1942 партызаны вялі каля вёскі бой зь нямецкімі войскамі, робячы ім цяжкія страты, а ў верасьні разграмілі створаны ў вёсцы варожы гарнізон. У жніўні-верасьні 1941 і ў верасьні 1943 спалілі 250 двароў, забілі 29 жыхароў. У баях каля вёскі загінулі 7 савецкіх салдатаў і партызан (пахаваныя ў брацкай магіле ў цэнтры). 126 жыхароў загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
З 1960 дзейнічае Покацкае лясьніцтва. У складзе калгасу «Зорка» (цэнтар — вёска Залесьсе). Разьмешчана аддзяленьне сувязі, клюб.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1848 — 59 двароў; 1880 — 141 двор; 1886 — 135 двароў, 716 жыхароў;1897 — 190 двароў, 1274 жыхары (паводле перапісу).
- XX стагодзьдзе: 1909 — 216 двароў, 1511 жыхароў; 1926 — 218 двароў, 1081 жыхар; 1940 — 320 двароў, 1280 жыхароў; 1959 — 894 жыхары (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 86 гаспадарак, 177 жыхароў[3]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads