Ульскі раён

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ульскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР. Існаваў у 1924—1931 і 1946—1956 гадах. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Ула.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Утварыўся 17 ліпеня 1924 году ў складзе Полацкай акругі. З 20 жніўня 1924 году падзяляўся на 13 сельсаветаў: Баранькаўскі, Гарбаціцкі, Глыбачанскі, Зарачанскі, Клётчынскі, Мішкавіцкі, Обальскі, Сокараўскі, Сушанскі, Ульскі, Усайскі, Усьвейскі, Хоцінскі. Па першым скасаваньні (8 ліпеня 1931) тэрыторыя ўвайшла ў склад Бешанковіцкага. Лепельскага, Сіроцінскага, Ушацкага і Чашніцкага раёнаў.

Зноў утварыўся 9 верасьня 1946 году ў складзе Віцебскай вобласьці. Падзяляўся на 11 сельсаветаў. Па другім скасаваньні (17 сьнежня 1956) тэрыторыя ўвайшла ў склад Лепельскага, Ушацкага, Сіроцінскага і Бешанковіцкага раёнаў[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads