Поль Дырак
брытанскі тэарэтычны фізык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Поль Адрыян Мо́рыс Дыра́к (па-француску: Paul Adrien Maurice Dirac; нарадзіўся 8 жніўня 1902, Брысталь, Вялікабрытанія, памёр 20 кастрычніка 1984, Флорыда, ЗША) — брытанскі фізык-тэарэтык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1933 разам з Эрвінам Шродынгерам), за адкрыцьцё новых аспэктаў тэорыі атамаў і іх застасаваньне.
Remove ads
Жыцьцё і кар’ера
Поль Дырак нарадзіўся й рос у Бішапстане, раёне Брыстоля. Яго бацька, Чарльз Дырак, быў эмігрантам з Сант-Маўріса, Швэйцарыя. Яго маці была з Корновола, нарадзілася ў сям'і марака. У Поля быў старэйшы брат Фэлікс (па-француску: Félix), які скончыў жыцьцё самагубствам у 1925 годзе, а таксама была сястра Біятрыс (па-француску: Béatrice). Яго маладыя гады ў сям'і былі ня вельмі шчасьлівыя, ягоны бацька адрозьніваўся строгасьцю й аўтарытарнай натураю. Першую адукацыю атрымаў у Бішапскае пачатковай школе (па-ангельску: Bishop Road Primary School), потым працягнуў вучобу ў (па-ангельску: Merchant Venturers' Technical College) дзе ягоны бацька працаваў настаўнікам францускае мовы. Гэтая школа была пры Брыстольскім Унівэрсытэце, у якім вельмі паважнае значэньне прыдавалі навуковым дысцыплінам. У 1930 годзе абраны сябрам Лёнданскага каралеўскага таварыства[10].
Remove ads
Унёсак у навуку
Адзін з творцаў квантавае мэханікі і квантавае электрадынамікі. Ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1933 разам з Эрвінам Шродынгерам), за вялізны ўклад у разьвіцьцё квантавае мэханікі.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads