Зорныя войны. Эпізод III: Помста сытхаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зорныя войны. Эпізод III: Помста сытхаў
Remove ads

«Зорныя войны. Эпізод III: Помста сытхаў» (па-ангельску: Star Wars Episode III: Revenge of the Sith) — эпічны фантастычны фільм 2005 году, які быў выраблены Джорджам Лукасам. Гэта шосты фільм з усёй сагі «Зорныя войны» і трэці з пункту гледжаньня ўласнай храналёгіі сэрыялу.

Хуткія факты Жанр, Рэжысэр ...

Фільм распавядае пра падзеі трэцяга году вайны клонаў. Галяктычная Рэспубліка, некалі спакойная і гарманічная дзяржава, ператварылася ў поле бітвы паміж войскамі клонаў, узначаленых канцлерам Палпатынам, і армадай дроідаў, якіх вядзе граф Дуку, цёмны лорд сытхаў. Рэспубліка павольна апускаецца ў цемру. Толькі рыцары-джэдаі, абаронцы міру і справядлівасьці, здольныя супрацьстаяць злу, якое хутка паглыне галяктыку. Але сапраўдная бітва ідзе ў душы ў маладога рыцара-джэдая Энакіна, які разрываецца паміж абавязкам джэдая і каханьнем да сваёй жонкі, сэнатара Падмэ Амідала. І ад таго, якое пачуцьцё ў ім пераможа, залежыць будучыня ўсяго сьвету.

Фільм выйшаў 19 траўня 2005 году і атрымаў даволі пазытыўныя водгукі крытыкаў, у адрозьненьне ад папярэдніх двух прыквэлаў. «Помста сытхаў» усталяваў новы рэкорд у першы ж тыдзень і зарабіў больш за 850 мільёнаў даляраў па ўсім сьвеце, стаўшы самым прадаваным фільмам у 2005 годзе на тэрыторыі ЗША і другім самым прадаваным фільмам 2005 году ў сьвеце.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads