Пошта Малдовы

дзяржаўнае прадпрыемства Малдовы From Wikipedia, the free encyclopedia

Пошта Малдовы
Remove ads

«Пошта Малдовы» — дзяржаўнае прадпрыемства Малдовы, заснаванае ў красавіку 1993 году.

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...

На 2025 год налічвала 1130 паштовых аддзяленьняў і звыш 4300 супрацоўнікаў. Была найбольшым пастаўніком паслугаў дастаўкі ў Малдове[5]. Ажыцьцяўляла дастаўку лістоў, пасылак, пакетаў і паштовак[6], у тым ліку хуткім кур'ерам за 2 дні[7]. Таксама аказвалі паслугі сьпешнай пошты для дастаўкі дакумэнтаў і тавараў кур'ерам ад дзьвярэй адпраўніка і да дзьвярэй атрымальніка[8]. Сярод іншага, дастаўляла грашовыя пераводы, у тым ліку пэнсіі, выплаты па ўкладах і грашовыя зборы[9]. Прадпрыемствам аказвала паслугі рассылкі рэклямных улётак і рахункаў-фактураў за паслугі, а таксама разьмяшчэньня рэклямных абвестак[10]. Урэшце, выпускала паштовыя маркі, канвэрты, паштоўкі і штэмпэлі[11].

Remove ads

Мінуўшчына

15 красавіка 1993 году Міністэрства інфарматыкі, інфармацыі і сувязі Малдовы стварыла дзяржаўнае прадпрыемства «Пошта Малдовы». Папярэдне, 16 лістапада 1992 году ўрад Малдовы ўступіў у Сусьветны паштовы саюз (Швайцарыя). 16 траўня 1995 году Парлямэнт Малдовы ўхваліў Закон «Аб пошце», у якім «Пошта Малдовы» абвяшчалася краёвым пастаўніком асноўных паштовых паслугаў, а паштовыя аддзяленьні абвяшчаліся дзяржаўнай уласнасьцю. У лютым 1996 году пачалі ажыцьцяўляць хуткасную дастаўку. 1 студзеня 1997 году «Пошта Малдовы» далучылася да міжнароднага аб'яднаньня «Пошта Эўропы» (Бэльгія). У 1997 годзе адбылося далучэньне да Рэгіянальнай садружнасьці ў галіне сувязі (Расея), якое яднала прадпрыемствы паштовай і электрасувязі Садружнасьці незалежных дзяржаваў[12].

Thumb
Паштовая марка да 15-годзьдзя «Пошты Малдовы» (2008 год)

У 2000 годзе ўкаранілі міжнародную сетку адсочваньня хуткасных адпраўленьняў. 23 чэрвеня 2001 году ўпершыню зладзілі міжнародную філятэлістычную выставу «Крылы над Прутам». У сакавіку 2004 году адчынілі філятэлістычную краму. У сьнежні 2004 году ўкаранілі аўтаматызацыю працоўнага месца паштовага пастаўніка з доступам да галоўнага анлайн-сэрвэра «Пошты Малдовы». У траўні 2005 году ўкаранілі Міжнародную фінансавую сыстэму Бясьпечнай перадачы электронных фінансавых зьвестак (МФС БПЭФС), якую распрацаваў Сусьветны паштовы саюз (СПС) для грашовых пераводаў праз электронную пошту. У студзені 2007 году ўступілі ў Тэлематычны каапэратыў СПС. У красавіку 2007 году запрацаваў Асяродак прафэсійнага навучаньня, які прызначаўся для супрацоўнікаў[12].

Thumb
Франкатып «Пошты Малдовы» (2017 год)

6 траўня 2010 году стварылі 20 кропак агульнага доступу да Сеціва ў паштовых аддзяленьнях на вёсцы. Абсталяваньне для шыракапалоснага Сеціва паставілі паводле Пагадненьня Міністэрства інфармацыйнага разьвіцьця і сувязі Малдовы зь Міжнародным саюзам электрасувязі (Швайцарыя). У 2013 годзе запусьцілі СМС-адсочваньне дастаўкі праз мабільны тэлефон і ўкаранілі кур'ерскую дастаўку. У 2015 годзе стварылі паштовы тэрмінал. У 2020 годзе запусьцілі лічбавы вываз і ўвоз у супрацы з Мытнай службай Малдовы. У 2022 годзе запусьцілі ўрадавую службу дастаўкі. У 2023 годзе стварылі асабістыя кабінэты на вэб-партале «Пошты Малдовы»[12].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads