Пракуратура Рэчыцкага раёну
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пракуратура Рэчыцкага раёну[1] — раённая ўправа ў Гомельскае вобласьці.
Вышэйшая ўстанова — Пракуратура Гомельскае вобласьці.
Сядзіба пракуратуры: 247500 г. Рэчыца, вул. Леніна, 92.
Галава пракуратуры (па стане на 1 студзеня 2022 году) — пракурат Беларусаў Мікалай Леанідавіч[a] і мае званьне раднік юстыцыі.
Remove ads
Назва
Назва ўправы мае адрозьненьне ад правапісу:
Сьцяг | Правапіс | Назва |
![]() |
Тарашкевіца | Пракуратура Рэчыцкага раёну |
![]() |
Наркамаўка | Пракуратура Рэчыцкага раёна |
Дзейнасьць
Пракуратура назірае за выкананьнем права ўсімі грамадамі й людзьмі. Галоўныя веды аб правапарушэньнях бяруцца зь міліцыі (райаддзел унутраных спраў, або гараддзел унутраных спраў). Сьледзтва аб злачынствах вядзе мясцовы аддзел сьледчага камітэту Беларусі. Па асобных карных справах могуць весьці карную справу КДБ і ДПК, а потым перадаць пракуратуры для далейшае перадачы карнае справы ў суд.
Права
У адпаведнасьці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь" ад 8 траўня 2007 г. №220-З задачамі пракуратуры зьяўляюцца[2]:
- забесьпячэньне вяршэнства права, законнасьці й правапарадку,
- абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і грамадаў, а таксама грамадзкіх і дзяржаўных інтарэсаў.
У мэтах выкананьня гэтых задач пракуратура ажыцьцяўляе нагляд за:
- дакладным і аднастайным выкананьнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных прававых актаў дзяржаўнымі органамі кіраваньня і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовымі прадстаўнічымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадзкімі абьяднаньнямі, рэлігійнымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі і іншымі грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
- выкананьнем заканадаўства пры ажыцьцяўленьні апэратыўна-вышуковае дзейнасьці;
- выкананьнем закона падчас дасудовае вытворчасьці, пры вытворчасьці папярэдняга сьледзтва і дазнаньні;
- адпаведнасьцю закону судовых пастаноў, а таксама за выкананьнем заканадаўства пры іх выкананьні;
- выкананьнем заканадаўства пры выкананьні пакараньня і іншых мер карнае адказнасьці, а таксама мер прымусовага характару.
Пракуратура павінна правіць праваахоўнаю дзейнасьцю дзяржаўных органаў, якія ажыцьцяўляюць барацьбу са злачыннасьцю і карупцыяю, а таксама дзейнасьць па барацьбе са злачыннасьцю іншых арганізацыяў, якія ўдзельнічаюць у барацьбе са злачыннасьцю, дзейнасьць па папярэджаньню правапарушэньняў. Пракуратура праводзіць папярэдняе сьледзтва ў выпадках, прадугледжаных Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Пракуроры прымаюць удзел у разглядзе судамі грамадзянскіх спраў, спраў, зьвязаных з ажыцьцяўленьнем прадпрымальніцкае і іншай гаспадарчае (эканамічнае) дзейнасьці, падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачаньне па карных справах, удзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе.
Сьпіс законаў
Пракуратура дзейнічае ў адпаведнасьці з наступнымі законамі:
Remove ads
Глядзіце таксама
- Выканаўчая ўлада Беларусі
- Выканаўчая ўлада Гомельскае вобласьці
- Выканаўчая ўлада Рэчыцкага раёну
Вонкавыя спасылкі
- Старонка ў сеціве (бел.)
- Генэральная пракуратура Беларусі (бел.)
Крыніцы
Заўвагі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads