Промша
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Про́мша — рака ў Наваградзкім і Зьдзецельскім райнах Гарадзенскай вобласьці, правы прыток ракі Моўчадзі (басэйн Нёману). Даўжыня 32 км. Плошча вадазбору 74 км². Выдатак вады ў вусьці каля 0,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,8‰.
Пачынаецца за 1,3 км на ўсход ад вёскі Вялікія Лезьнявічы Наваградзкага раёну, цячэ схіламі Наваградзкага ўзвышша, у нізоўі — пераважна сярод лесу і ўпадае ў Моўчадзь ува ўрочышчы Салтанскі лес на захадзе ад вёскі Вусьце Зьдзецельскага раёну.
Даліна пераважна трапэцападобная, шырынёй 0,3—0,7 км. Абалона двухбаковая, у высокай плыні месцамі забалочаная, ніжэй сухая, адкрытая. Рэчышча ад вытоку на працягу 7 км каналізаванае, ніжэй зьвілістае; яго шырыня ад 3 м у вярхоўі да 9 м у нізкай плыні. Берагі парасьлі лесам і хмызьняком. Прымае сьцёк зь невялікіх мэліярацыйных каналаў[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads